Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Ці патрэбны нам парк савецкага перыяду?    [2009-04-10 11:35:23]
Ленін яшчэ з намі. І вакол нас. Насамрэч гэта факт. Ад савецкай сімволікі нам нікуды не падзецца. Адных помнікаў Леніну ў Мінску дзевяць штук! А навошта нам, напрыклад, помнік Калініну? Што ён зрабіў для Беларусі? Растлумачу.

Пісьменнік Курт Вонегут вельмі трапна заўважыў: "Ужо мільён гадоў чалавецтву даводзіцца аб усім толькі здагадвацца, таму галоўнымі нашымі героямі з'яўляюцца гадальнікі — тыя, у каго лепш за астатніх атрымлівалася нас здзіўляць ці палохаць. Напрыклад, на Русі тым, каму не падабаліся здагадкі Івана Грознага, звычайна прыбівалі шапкі да галавы".

Вось і спадар Калінін (як і некаторыя іншыя савецкія дзеячы) з'яўляўся такім гадальнікам. Але! Колькі мы будзем хадзіць з прыбітымі да галавы шапкамі? Помнік зносіць не будзеш — усё ж такі твор мастацтва. А што рабіць?

Масквічы, напрыклад, вырашылі гэтую праблему своеасабліва. Каля маскоўскага Цэнтральнага дома мастака зрабілі парк, у які завезлі ўсе гэтыя помнікі. Адных таварышаў Леніных я налічыў там больш, чым у Мінску: ад "Леніна ў маладосці" да самага звычайнага з "адтапыранай рукой". Тут жа і помнік Дзяржынскаму, які некалі стаяў на плошчы на Лубянцы. Падчас путчу 1991 года на ім амаль вялася перапіска паміж праціўнікамі путчу і яго прыхільнікамі. Адчысціць "жалезнага Фелікса" так і не атрымалася.

Ёсць там і Свярдлоў з Калініным — аднолькавыя, як блізняты, і Сталін з адбітым носам, і бліскучы Сталін (з якім асацыіруецца сучаснае слова "гламурны"), і Маркс, і Брэжнеў у самых розных варыянтах. Каб разбавіць гэты "парк савецкага перыяду", побач знаходзяцца мадэрнісцкія скульптуры.

Народ туды прыходзіць розны: інтэлігенты сярэдняга ўзросту, хіпі, нават пралетарыят. Апошнія фатаграфуюцца каля кожнага помніка — у абдымку са Сталіным, напрыклад.

На мой погляд, нядрэнная ідэя — усе гадальнікі ў адным месцы. Канешне, мы — не Масква, столькі помнікаў не назбіраем. Але і памеры горада ў нас менш — можна зрабіць у якім-небудзь скверы нешта падобнае. Тым больш помнікі можна пазбіраць па ўсёй Беларусі. Напрыклад, у краінах Балтыі такія паркі існуюць даўно.

Якія ў гэтым плюсы? Мінск перастане выглядаць як запаведнік сацыялізму. Уваход у сквер можна зрабіць платным, як у Маскве — каштуе, як пачак цыгарэт, а задавальненне ўдвая большае. Прыбытак будзе, мабыць, нядрэнным. Вызваліцца месца пад больш патрэбныя помнікі, напрыклад, Быкаву ці Багушэвічу. Дый уся гісторыя Беларусі савецкага часу будзе адлюстравана ў адным месцы, сродкамі савецкай "манументальнай прапаганды".

Цікавіць мяне адно — ці ўлічваць сюды помнікі з заводаў і г.д.? Напрыклад, помнік Арджанікідзе завод, названы ў яго гонар, аддасць? Знаёмая, якая там працавала, кажа, што паставілі помнік, не ўлічваючы ценю, які на яго падае. Круглы год на ім асядала вільгаць, і штаны спадара Арджанікідзе заўсёды былі мокрымі…

"Народная Воля" звярнулася з пытаннем, ці патрэбны нам "парк савецкага перыяду", да вядомых культурных дзеячаў.

— Не трэба забывацца, што гэтыя помнікі — творы мастацтва, шмат якія з іх — сапраўдныя каштоўнасці, створаныя сапраўды таленавітымі скульптарамі, — кажа вядомы скульптар Уладзімір Жбанаў. — Я падтрымліваю ідэю стварэння такога музея, але гэта павінен быць менавіта музей, а не месца для контрпрапаганды. Ён не павінен глядзецца смешна.

— Несумненна, што шмат хто з дзеячаў савецкіх часоў быў ворагам беларускай народнасці, а шмат хто з іх нічога для Беларусі не зрабіў, але руйнаваць помнікі нельга, — так лічыць старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч. — Самы лепшы варыянт — стварэнне музея пад адкрытым небам, але пры ўмове, што за помнікамі будуць даглядаць прафесіянальныя рэстаўратары. Бо, напрыклад, савецкія помнікі ў літоўскім музеі знаходзяцца ў заняпадзе, а гэтага дапускаць нельга — усё ж такі гэта мастацтва, сярод гэтых помнікаў ёсць вельмі выбітныя.

Зразумела, што да выдзірання савецкіх цвікоў з галавы нам яшчэ далёка: і вуліца Валадарскага, і Савецкі раён Мінска будуць так называцца яшчэ доўга (гэта ж не праспект Скарыны). Таму пачаць можна было б з такога "Парку савецкага перыяду" — цвікадзёр не горшы. Як вы лічыце, паважаныя чытачы "Народнай Волі"?

Народная Воля

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.