Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : За ўсё плачу    [2009-05-27 13:53:44]
«НН» падлічыла, колькі каштуе для сярэднестатыстычнага мінчаніна‑ падаткаплатніка рэалізацыя праектаў і ідэяў Мінгарвыканкаму.

Паводле апошніх звестак Мінгарвыканкаму, бюджэт беларускай сталіцы на 2009 год склаў 6 486 322 300 500 беларускіх рублёў (каля 2,32 мільярдаў даляраў). Вядома ж, гэтыя агромністыя лічбы не збіраюцца цалкам з жыхароў сталіцы. Прыбытковая частка на 92% складаецца з падаткаў, з агульнай сумы якіх 35% прыходзяцца на падаткі фізічных асобаў. Такім чынам, 32% ад бюджэту сталіцы — гэта менавіта тыя грошы, якія «ўкідваюць» у агульную скарбонку мінчане. Трэба улічыць, што заробак сярэднестатыстычнага мінскага работніка да выліку падаткаў роўны 1 мільён 180 тысяч, а стаўка падаходнага падатку з фізічных асобаў — 12%.

Тады становіцца лёгка вылічыць фінансавы ўнёсак кожнага мінчаніна ў рэалізацыю хаця б некаторых праектаў і ідэяў Мінскага выканкаму.

Праца мясцовага кіравання

Заробак саміх чыноўнікаў, выдаткі на іх працу (ад машынаў да канцылярскіх тавараў), паслугі прыбіральшчыцаў, сакратарак, кіроўцаў — усё, што дазваляе існаванне аднаго акна, у якое кожны з нас час ад часу стукаецца, — каштуе сёлета 74,4 мільярда рублёў (26,5 мільёнаў даляраў). Гэта 1614 рублёў з кожнага падаткаплацельшчыка.

Дзяржаўныя датацыі гарадскім сродкам масавай інфармацыі

На ўтрыманне гарадскіх СМІ з гарадскога бюджэту выдзелена 13,5 мільярдаў рублёў (4,8 мільёна даляраў). 293 рублі кожны мінчанін аддае на дапамогу газетам «Минский курьер», «Вечерний Минск», газетам кожнага мінскага раёну, кшталту «Фрунзенский вестник», радыё «Сталіца», «Мінск» і інш. Але хто з мінчан хоць раз бачыў сваю раённую газету?

Абслугоўванне запазычанасцяў органаў мясцовага кіравання і самакіравання

Запазычваць — дык з размахам! Вяртанне пазыкаў за гэты год складае 17 мільярдаў рублёў (каля 6 мільёнаў даляраў), 370 рублёў з гаманца кожнага сталічнага жыхара.

Развіццё наземнага транспарту

Нягледзячы на тое, што амаль увесь парк аўтобусаў і тралейбусаў заменены на новы, у Мінсктранса з’яўляюцца ўсё новыя ідэі па ўдасканаленні працы грамадскага транспарту. Гэта і закупка новых мадэляў аўтобусаў і тралейбусаў — старыя машыны пры гэтым аддаюцца бясплатна ў невялікія гарады, часам нават за межы Беларусі. Гэта абсталяванне кожнага аўтобуса спецыяльным датчыкам, які дазволіць адсачыць, дзе знахо¬дзіцца зараз машына. Гэта і ўвя¬дзенне сістэмы электронных кампосцераў у наземным транпарце, павелічэнне штату кандуктараў. Выдаткі бюджэту, звязаныя з транспартам, складаюць 518 мільярдаў рублёў (185 мільёнаў даляраў). Такім чынам, кожны падаткаплатнік сталіцы, нават той, які ездзіць на ўласнай машыне, аддае 11 275 рублёў.

Будаўніцтва раваровай дарожкі

Да ідэі раварызацыі сталіцы ўлады падышлі з вялікім замахам, праўда, рэалізацыя праекту прасоўваецца млява. Дарожку праз увесь Мінск, ад Вяснянкі да Чыжоўкі, хочуць дабудаваць у гэтым годзе. З 27 кіламетраў трасы пакуль адкрыты толькі невялікі ўчастак. Працяг будоўлі адкладваецца з‑за недахопу грошай. Яшчэ б! Праект ацэньваецца прыблізна ў 10 мільёнаў даляраў (праўда, за некалькі гадоў) — 610 рублёў на брата.

Спартыўныя клубы

У сістэму Мінгарвыканкаму ўключаныя футбольны клуб «Мінск», хакейны клуб «Юнацтва‑Мінск», баскетбольны клуб «Мінск‑2006» і валейбольны «Мінск». Не ўсе з іх могуць пахваліцца выбітнымі дасягненнямі, але ўлады не застаюцца ўбаку. Апроч іншага, бюджэтам выдзеленае фінансаванне капітальнага і бягучага рамонту збудаванняў ФК «Мінск» на суму 764 мільёны рублёў (270 тысяч даляраў) — 17 рублёў з кожнага мінчука.

Наша Ніва

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1608




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.