Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : У Беларусі на 1 верасня налічвалася 9 млн. 663,4 тыс. жыхароў    [2009-09-28 10:57:23]
Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 верасня, паводле аператыўных звестак, склала 9 млн. 663,4 тыс. чалавек, паведаміла прэс‑сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У параўнанні з 1 верасня 2008 года жыхароў краіны стала менш на 12,8 тыс. чалавек.

За мінулы год колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 814,5 тыс. чалавек да 1 млн. 839,4 тыс. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў зменшылася. У выніку на 1 верасня гэтага года ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 462,7 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн. 449,5 тыс., у Брэсцкай — 1 млн. 432,1 тыс., у Віцебскай — 1 млн. 260,5 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 118,8 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 100,4 тыс.

У студзені‑жніўні ў Беларусі нарадзілася 73,1 тыс. дзяцей — на 1,8 тыс. дзетак больш у параўнанні са студзенем‑жніўнем мінулага года. Памерлі за восем месяцаў 2009 года 89,4 тыс. чалавек — на 0,8 тыс. больш.

Агульны каэфіцыент нараджальнасці ў студзені‑жніўні гэтага года ў цэлым па краіне склаў 11,4 на 1000 жыхароў, агульны каэфіцыент смяротнасці — 13,9 на 1000 насельніцтва. Для параўнання: у студзені‑жніўні 2008 года гэтыя паказчыкі складалі адпаведна 11 і 13,6 праміле. Назіралася натуральнае змяншэнне насельніцтва — з 2,6 да 2,5 на 1000 насельніцтва. Паказчык дзіцячай смяротнасці ў студзені‑жніўні бягучага года склаў 4,5 выпадку на 1000 нованароджаных (за аналагічны мінулагодні перыяд — 4,6).

Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі агульны каэфіцыент нараджальнасці адзначаны ў Брэсцкай вобласці (12,2 на 1000 жыхароў), самы нізкі — у Віцебскай вобласці (10 праміле).

Што датычыцца агульнага каэфіцыента смяротнасці, то максімальны паказчык быў у Віцебскай і Мінскай абласцях (15,9 праміле), мінімальны — у Мінску (9,5 праміле).

У студзені‑жніўні гэтага года ў Беларусь прыбылі 12 тыс. 754 чалавекі, выбылі 4 тыс. 997 грамадзян. Міграцыйны прырост за восем месяцаў склаў 7 тыс. 757 чалавек.

БЕЛТА

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.