Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : 21 год назад улады прызналі Курапаты    [2010-01-18 12:37:44]
21 год назад, 18 студзеня 1989-га, Савет Міністраў БССР прыняў гістарычную пастанову № 42 “Аб увекавечанні памяці ахвяр масавых рэпрэсій 1937-1941 гадоў у лясным масіве Курапаты”. Дзякуючы высілкам грамадскасці, Курапаты сталі неад’емнай часткай нашай гісторыі, а вось дзяржава за 15 мінулых гадоў не зрабіла нічога.

Паводле прыблізных ацэнак незалежных даследнікаў, сталінскія апрычнікі рэпрэсавалі ў Беларусі больш за 600 тысяч чалавек. Трагедыя закранула кожную трэцюю-чацвёртую сям’ю. Колькі дакладна, сказаць немагчыма, бо Беларусь застаецца ці не адзінай краінай, дзе датычныя рэпрэсій архівы КДБ па-ранейшаму зачыненыя.

Мяркуецца, што супрацоўнiкi НКВД маглі знішчыць непасрэдна ў Курапатах блізу 100 тысяч жыхароў Беларусі . Пра гэта паспаліты люд даведаўся з артыкула Зянона Пазняка i Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерцi", які пабачыў свет у газеце "Лiтаратура i мастацтва" 3 чэрвеня 1988 г. Шакавальны матэрыял стаў дэтанатарам грамадскага выбуху, распачаўшы новую эпоху ў гiсторыi Беларусi.

Гэтак, 30 кастрычнiка 1988 года тысячы мiнчукоў пад кiраўнiцтвам новастворанага грамадска-палiтычнага руху "Беларускi Народны Фронт "Адраджэньне" накiравалiся ад Маскоўскiх могiлак да ўрочышча Курапаты. Народ упершыню за доўгія дзесяцігоддзі адкрыта выказаў грамадзянскую пазiцыю, а ўлады БССР таксама ўпершыню разагналi мiрнае шэсце з выкарыстаннем спецсродкаў.

З той пары штогод на Дзяды дэмакратычныя сілы ладзяць шэсці ў Курапаты, ушаноўваючы такім чынам памяць пра невінаватых ахвяраў таталітарнай сістэмы.

Улады суверэннай Беларусі, наадварот, доўгія гады ўсяляк замоўчвалі праблему сталінскіх рэпрэсій. Увасабленнем гэтай палітыкі стала стаўленне чыноў да Курапатаў. Праз урочышча пад Мінскам, якое ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, пракладвалі кальцавую аўтадарогу, вывозячы разам з драўлянымі крыжамі парэшткі вынішчаных Саветамі людзей. Паблізу ад яго збіраліся будаваць катэджны раён для “новых беларусаў”. З дзесяткаў учыненых там за гады актаў вандалізму толькі тройчы праваахоўныя органы заводзілі крымінальныя справы, аднак вінаватыя так ні разу і не былі прыцягнуты да адказнасці. У той жа час у краіне паўставалі новыя помнікі Феліксу Дзяржынскаму і Іосіфу Сталіну. Партрэты апошняга зноў з’явіліся ў руках людзей на святочных дэманстрацыях…

У апошнія два гады сітуацыя крыху змянілася. Тэма рэпрэсіяў, нарэшце, прабілася на дзяржаўныя тэлеканалы. У лістападзе 2008-га на непаўнагадовых мінчукоў, якіх грамадскія актывісты затрымалі пры вынішчэнні памятных крыжоў у Курапатах, упершыню завялі крымінальную справу за “апаганьванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў”. І хоць потым яе перакваліфікавалі на “злоснае хуліганства”, што дазволіла амніставаць злачынцаў, грамадскасць палічыла гэта сваёй перамогай.

Ужо летась з’явіўся пісьмовы адказ дырэктара дзяржаўнага Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Кавалені на зварот у Саўмін сяброў мемарыяльнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Ён прызнаў, што ўвекавечанне памяці ахвяр сталінізму — трагедыя беларускага народа і ўсенародная справа, якая патрабуе шырокага абмеркавання і прыняцця рашэння на заканадаўчым узроўні.

“Папярэдні падобны адказ, падпісаны ў 2007 годзе кіраўніком НАН Міхаілам Мясніковічам, меў абсалютна адрозную скіраванасць. У ім гаварылася пра тое, што ўлады і так робяць усё неабходнае і завастраць увагу на гэтай праблеме няма неабходнасці. У гэтым станоўчым адказе бачна прынамсі чалавечае разуменне праблемы”, — распавядаў мне намеснік старшыні мемарыяльнай секцыі Таварыства аховы помнікаў Уладзімір Раманоўскі.

Як бачым, зрухі ёсць, але мізэрныя.

Пастанова Саўміну БССР № 42 ад 18 студзеня 1989 года была прынятая на падставе высноў урадавай камісіі аб фактах масавых расстрэлаў людзей ва ўрочышчы пад Мінскам і прадугледжвала правядзенне адкрытага конкурса на помнік у Курапатах і яго ўзвядзенне. Апроч таго, выдавецтву “Беларуская савецкая энцыклапедыя” рэкамендавалася падрыхтаваць адмысловае выданне, прысвечанае ахвярам сталінізму, а прэзідыуму АН БССР арганізаваць “усебаковае вывучэнне прычын і наступстваў масавых рэпрэсій”.

Самы аўтарытэтны ў Беларусі даследчык савецкага таталітарызму, аўтар шматлікіх манаграфій Ігар Кузняцоў лічыць, што за гэты час улады не зрабілі нічога з акрэсленага. "Ніводнае з палажэнняў дакумента не выканана. Гаворка ідзе аб усталяванні помніка, правядзенні адкрытага конкурса на яго праект і ўладкаванне ўрочышча, аб фінансаванні гэтых прац, аб вывучэнні прычынаў і наступстваў масавых рэпрэсій 1930-х - пачатку 1950-х гадоў, а таксама аб выпуску адмысловага энцыклапедычнага выдання з мэтай увекавечання памяці ахвяр рэпрэсій", — адзначыў навуковец у нядаўнім інтэрв’ю БелаПАН.

Мінулай вясной Таварыства аховы помнікаў абнародавала адказ намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Міхаіла Ціцянкова, у якім чыноўнік паведаміў, што гарадскія ўлады “лічаць магчымым разгледзець пытанне аб стварэнні помніка ахвярам палітычных рэпрэсій і добраўпарадкаванні ўрочышча Курапаты”. Аднак толькі пасля таго, як будзе скончана стварэнне мемарыяла “Трасцянец” і добраўпарадкаванне былых Мінскіх братэрскіх вайсковых могілак Першай сусветнай вайны.

У адказ на патрабаванне грамадскасці арганізаваць ахову ўрочышча ў Мінскім РУУС адказалі, што гэта будзе каштаваць 20 млн рублёў штомесяц. Вось такое “рынкавае” стаўленне да гістарычнай памяці.

Такім чынам, відавочна: дзяржава ўжо не адмаўляе самаго факта рэпрэсій, але па-ранейшаму анічога не жадае рабіць дзеля ўшанавання памяці ахвяраў.

TUT.by

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.