Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Жыхары "брамы Мінска" б’юцца за свае дзверы    [2010-01-28 10:29:48]
Уявiце сiтуацыю. Вы паставiлi сабе добрыя, прыгожыя жалезныя дзверы - за 500 цi нават за 1000 долараў. А тут пачынаецца капрамонт - i вам кажуць: вашы дзверы на сметнiк, будзем усiм ставiць аднолькавыя, супрацьпажарныя. З адным замком i без вочка. Неверагодна? Аднак гэта - рэальная гiсторыя.

...Гэты дом у Мiнску ведаеце вы ўсе - i жыхары сталiцы, i тыя, хто бываў тут хоць раз. "Брама горада" - дзве вежы насупраць чыгуначнага вакзала. Наша - правая, з гербам.

- Не ведаем, што i рабiць, паўсюль пiсалi ўжо!.. - ледзьве не плача ў слухаўку Таццяна, жыхарка кватэры № 35. - Не хочам сабе дзверы, як у хляве ставiць, мае, напрыклад, каштуюць тысячу долараў!..

Карэспандэнт "Звязды" выехаў на месца.

Кватэры ў гэтым доме каштуюць нятанна - дом, як-нiяк, вельмi вядомы, помнiк архiтэктуры, у цэнтры горада, ля метро. Аднак зайздросцiць жыхарам не выпадае. Заходзiш у двор - два мужыкi мочацца ў куце пасля наведвання блiжэйшай пiўнухi. Адчыняеш дзверы пад'езда - ляжыць бамжыха i просiць не выганяць яе на мароз. У пад'ездзе таксама амбрэ грамадскай прыбiральнi...

- Падчас капiтальнага рамонту нам хочуць навязаць адмысловыя супрацьпажарныя дзверы, - коратка абмалёўвае праблему Таццяна з трыццаць пятай кватэры. - Наша лесвiца лiчыцца "задымляльнай" - так няўдала спраектаваны ў свой час дом. Дом лiчыцца вышынным - i, паводле сённяшнiх правiлаў, лесвiца мусiць быць незадымляльнай - мiж лесвiчнай пляцоўкай i кватэрамi мусiць быць тамбур. Тут гэта зрабiць тэхнiчна немагчыма - з кватэры адразу выходзiш на лесвiцу. Вось i прыдумалi правiла - паставiць у кватэру супрацьпажарныя дзверы...

І жыхары згодныя з тым, што аб супрацьпажарнай бяспецы трэба дбаць. Але нязгодныя з метадамi дбання.

- Па-першае, у многiх кватэрах ужо стаяць свае жалезныя дзверы, часам дарагiя, - кажа Iрына Iванаўна, суседка Таццяны. - Вы ж зразумейце - дом насупраць вакзала, тут трэба дбаць пра бяспеку, бо навалачы хапае ўсякай: ходзяць i за ручкi тузаюць, каб чаго скрасцi... Дзверы, якiя нам прапануюць, не прадугледжваюць вочка i маюць толькi адзiн замок - каб у выпадку пажару ратаўнiкi маглi iх выбiць i ўратаваць нашу маёмасць. Аднак, прабачце, з гэткiм жа поспехам iх выб'е любы здаровы мужык!.. Як я, слабая жанчына, змагу спакойна жыць без вочка i з адным замком у дзвярах?!

Праблема яшчэ i ў тым, што прапанаваныя дзверы маюць толькi адну мадэль - i выглядаюць, мякка кажучы, як у хляве цi якiм бамбасховiшчы. Людзi парабiлi сабе добрыя рамонты, наймалi дызайнераў, каб зрабiць цiкавыя асаблiвыя iнтэр'еры - i тут iм пасярод хаты такая "прыгажосць"!..

Дамовiцца па-добраму не ўдалося. Пачалася папяровая вайна. Жыхары (а сёння з 38 кватэр пад'езда 22 не ставяць новыя дзверы) сталi пiсаць куды толькi магчыма - ад ЖЭСа да самага верху. Аднак па законе чыноўнiкi маюць рацыю: сапраўды, ёсць супрацьпажарныя нормы, якiя накiраваныя на бяспеку людзей...
- Мы прасiлi разабрацца па-чалавечы, а не па-бюракратычнаму, - кажа Iрына Iванаўна. - Да таго ж, няўжо нашы дарагiя дзверы такiя ўжо дрэнныя?..

На практыцы высветлiлася, што не. Не так даўно ў пад'ездзе быў пажар: будаўнiкi доўга не прыбiралi будаўнiчае смецце - i нехта яго падпалiў. Дыму было - цэлы пад'езд.

- Я была згадзiлася на прапанаваныя супрацьпажарныя дзверы, - кажа жыхарка кватэры № 38 Валянцiна. - Дык вось - з гэтымi "супрацьпажарнымi" дзвярыма дым пайшоў у хату толькi так! А ў мяне дзiця малое! Пасля гэтага мы замовiлi сабе ў прыватнай фiрме яшчэ адны жалезныя дзверы. Хай робяць што хочуць - я дзiцем i сям'ёю рызыкаваць не буду!..

Чыноўнiкi пагражаюць нязгодным жыхарам судамi. Кажуць, будзеце штомесяц плацiць штраф, пакуль не згодзiцеся на новыя дзверы. Але i жыхары не пальцам робленыя - здавацца не маюць намеру.

- Наш важкi аргумент - суседнi дом, такая самая вежа, - кажа Таццяна. - Там рабiлi капрамонт крыху раней, калi яшчэ не было гэтых новых супрацьпажарных нормаў. I ва ўсiх пазаставалiся свае, нармалёвыя дзверы. Ну чаму, чаму нам так не пашанцавала?!

...I гэта, вiдаць, той выпадак, калi па законе ўсё адбываецца слушна. Аднак, пагутарыўшы з людзьмi, разумееш iх таксама добра. Бо заўтра ў такую сiтуацыю можаш патрапiць i сам.

"Усё адно iх прымусяць выканаць нормы..."

Паколькi славутая "брама горада" належыць Беларускай чыгунцы, мы звярнулiся па каментар да Васiля ВIРШЫЧА, намеснiка начальнiка па капрамонце Мiнскай дыстанцыi грамадзянскiх збудаванняў Мiнскага аддзялення Беларускай чыгункi.

- Праект прайшоў пазаведамасную дзяржаўную экспертызу, - кажа Васiль Уладзiмiравiч. - Крый Божа, калi нешта загарыцца - як будуць эвакуявацца людзi? А прапанаваныя iм дзверы цягам паўгадзiны могуць вытрымлiваць агонь i не прапускаць дым.

- Жыхарам не падабаецца, што ў прапанаваных дзвярах няма вочка...

- А ў супрацьпажарных дзвярах вочка не прадугледжана!

- А як жыць насупраць вакзала без вочка i з адным замком?

- Я жыву ў суседнiм доме - i нiякiх бандытаў там не бачыў. Супрацьпажарныя нормы трэба выконваць - не я iх прыдумаў.

- Людзi перажываюць, што паставiлi сабе дзверы за тысячу долараў, а цяпер iх што - выкiдаць?..

- Яны iх ставiлi без узгадненняў. Трэба было ўзгадняць.

- А вось вы жывяце ў суседнiм доме. Вы сабе паставiлi супрацьпажарныя дзверы?

- Не, бо жыву не ў самой вежы, а ў пяцiпавярховай частцы дома. А гэтыя нормы распаўсюджваюцца толькi на вышынныя дамы.

- Хто канкрэтна патрабуе ад вас, каб людзi паставiлi новыя дзверы?

- Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях - гэта iх супрацьпажарныя патрабаваннi. Жыхары туды звярталiся - але iм адказалi, што трэба ставiць, нiкуды не падзенешся...

- Васiль Уладзiмiравiч, што ў вынiку - калi людзi не пагодзяцца ставiць новыя дзверы?

- Суд. Будуць адказваць паводле Адмiнiстрацыйнага кодэкса. Усё адно iх прымусяць выконваць нормы.

Звязда

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.