Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Што змянілася ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета пасля рэканструкцыі?    [2010-03-24 09:08:27]
Год таму оперны тэатр пасля рэканструкцыі адкрыўся для артыстаў, публікі, усёй нацыі. Бо гэта больш чым сцэна, гэта - сімвал краіны. Храм муз будаваўся перад вайной, выстаяў гады ліхалецця і цяпер звязвае паміж сабой эпохі. Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Уладзімір Грыдзюшка расказаў журналістам пра тое, што...

...сабекошт білета на спектакль складае 400 тысяч рублёў

“З моманту адкрыцця абноўленай сцэны на ёй пастаўлена 205 спектакляў, якія наведалі 202 тысячы чалавек. Залы запаўняліся на 90 працэнтаў, амаль заўсёды быў аншлаг. Летась было тры прэм’еры. Тэатр атрымаў 3,2 мільярда рублёў прыбытку, што склала 20 працэнтаў ад яго бюджэту. Нас не бянтэжыць, што пакуль далёка да самаакупнасці. На датацыях жывуць усе вялікія тэатры свету. Бо іначай як? Сабекошт аднаго білета на спектакль у сярэднім складае 400 тысяч рублёў. Які беларус сабе такое дазволіць?”

...зорка сусветнай опернай сцэны Марыя Гулегіна выступіць у тэатры

“Літаральна днямі я атрымаў пісьмо ад Марыі Гулегінай, зоркі сусветнай опернай сцэны, якой няма роўных у выкананні роляў драматычнага сапрана. Яна згадзілася выступіць у нашым тэатры, дзе пачынала кар’еру яшчэ ў 1983 годзе. Аднак білет на яе выступленне можа дасягнуць 200 тысяч рублёў. Гулегіна - адна з самых запатрабаваных і дарагіх оперных спявачак. Зрэшты, салісты нашага тэатра таксама гастралююць за мяжой. Ёсць дамовы аб супрацоўніцтве з опернымі тэатрамі Варшавы, Рыгі, Вільнюса. І, нягледзячы на тое што трупа салістаў Вялікага тэатра даволі вялікая - 67 чалавек, мы будзем запрашаць салістаў найвышэйшага ўзроўню з-за мяжы на кантрактнай аснове.

...у бліжэйшы час мае быць створана апякунская рада тэатра

Спадар Грыдзюшка спадзяецца, што ў раду ўвойдуць прадстаўнікі банкаў, бізнес-супольнасці. “Мецэнацкая падтрымка дазволіць ладзіць новыя пастаноўкі, запрашаць вядомых артыстаў з-за мяжы”, - лічыць генеральны дырэктар тэатра.

...рэканструкцыя дазволіла палепшыць акустыку

“У першы час пасля адкрыцця тэатра чуліся размовы, што нібыта ў ім дрэнная акустыка. Я павінен сцвердзіць, што рэканструкцыя дазволіла нават палепшыць акустыку. Хаця да ідэалу мо і далёка. Тут многае залежыць ад архітэктурных данных будынка. Каб гук са сцэны ўспрымаўся ў зале на выдатна, трэба на адно чалавека-месца 6-8 кубічных метраў прасторы. Аб’ём глядзельнай залы нашага тэатра - паўтары тысячы кубаметраў, 1200 месцаў. Зрэшты, нават тынк столі мае спецыяльныя акустычныя ўласцівасці”.

Народная газета

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.