Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : 17 год таму быў прыняты Закон “Аб мовах”    [2007-01-26 17:23:35]
26

студзеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР ухваліў Закон “Аб мовах”, у адпаведнасьці зь якім беларуская

мова была афіцыйна абвешчана дзяржаўнай. Але ўжо празь пяць гадоў пасьля ініцыяванага Аляксандрам

Лукашэнкам рэфэрэндуму беларусізацыя грамадзкага жыцьця была згорнута. Пра падзеі 17-гадовай

даўніны згадваюць палітыкі, якія ў той час былі дэпутатамі Вярхоўнага Савету.

Ініцыятыва ў

справе наданьня беларускай мове статусу дзяржаўнай сыходзіла найперш з боку творчай інтэлігенцыі.

Аднак жа, як прыгадвае сябра камісіі ў выпрацоўцы прапаноў да законапраекту Генадзь Бураўкін,

неабходнасьць адраджэньня роднай мовы разумелі й многія тагачасныя чыноўнікі.

Бураўкін:

“Прыкладам, камісію, якая выпрацоўвала гэты закон, узначальвала Ніна Мазай, намесьніца старшыні

Савету міністраў. Я таксама быў сябрам гэтай камісіі – як дэпутат і як дзяржаўны чыноўнік. І

ўвогуле ў складзе камісіі было шмат дзяржаўных чыноўнікаў, якія займалі досыць сур’ёзныя пасады і

якія таксама думалі над тым, што трэба штосьці мяняць. Бясспрэчна, у нас (я маю на ўвазе такіх

людзей, як Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Іван Чыгрынаў, Барыс Сачанка) -- пісьменьнікаў, што

ўваходзілі ў склад камісіі, быў настрой, які не супадаў зь некаторымі іншымі. Ледзьве не загрудкі

мне аднойчы на паседжаньні давялося схапіцца (ня памятаю ўжо таго прозьвішча) з прадстаўніком

рабочага клясу з Барысава. І такое было! Былі вельмі рэзкія спрэчкі. Але ўрэшце рэшт прыйшлі да

высновы: закон у тым выглядзе, як прапанавана на сэсіі Вярхоўнага Савету, трэба прымаць”.



Дэпутат Вярхоўнага Савету 11 скліканьня, тагачасны старшыня Беларускага рэспубліканскага

савету прафсаюзаў Уладзімер Ганчарык пацьвярджае: адзінства падчас абмеркаваньня моўнага пытаньня

не было. Да таго ж, шмат хто з рэальных супраціўнікаў наданьню беларускай мове статусу дзяржаўнай

стараўся перастрахавацца і “пагуляць у дэмакратыю”.

Ганчарык: “Ведаеце, тады ўвогуле была

цікавая сытуацыя. Шмат рашэньняў прымалася, скажам так, імпульсіўна, сыходзячы з пэўнай

падстрахоўкі. Ну, і потым ужо адчуваўся пэўны дух свабоды, подых дэмакратыі. І многія, хто потым,

нібыта, “адумаўся”, галасавалі менавіта з гэтага гледзішча. То бок, хацелі падстрахавацца, каб не

падацца нейкімі кансэрватарамі, старамоднымі і г.д. Гэта было так. Бо тады вельмі напорыста ішоў

Зянон Пазьняк са сваёй камандай, і шмат хто пад тыя рэаліі падладжваўся. У пэўным сэнсе гулялі ў

дэмакратыю. І гэта таксама факт”.

Двойчы Герой Сацыялістычнай працы, былы старшыня калгасу

“Рассвет” і экс-дэпутат Вярхоўнага Савету БССР Васіль Старавойтаў якраз сярод тых, каго моўная

палітыка цікавіла меней за праблемы вытворчасьці. Сёньня ён гаворыць тое ж, што і 17 год таму:



Старавойтаў: “Усіх нашых нацыяналістаў я асуджаю. Усё крычаць за гэтую беларускую мову:

маўляў, толькі мова выратуе Беларусь. Усё гэта дробязі, як на маё разуменьне. Няўжо Аўстрыя зь

нямецкай мовай дрэнна жыве? Альбо Швэйцарыя – ці яна не жыве зь нямецкай мовай? Жыве! А Канада з

ангельскай? Таксама жыве. Гэта папросту чухня нейкая, прыдуманая і неабгрунтаваная. Ці я, можа

быць, памыляюся? Ня ведаю. Тады прабачце, калі ласка”.

Пазыцыю спадара Старавойтава

падзяліў і новаабраны прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Першы, ініцыяваны асабіста

Лукашэнкам, рэфэрэндум тычыўся ў тым ліку й перагляду статусу беларускай мовы. У траўні 1995 году

другой дзяржаўнай была афіцыйна абвешчана расейская мова. Праграма адраджэньня беларускай мовы,

распачатая ў 90-м годзе, стала згортвацца.

svaboda.org

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.