Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Апытаньне: ці мае сёньня беларуская мова роўныя правы з расейскай?    [2007-01-26 17:29:58]
Ці забясьпечаны ў Беларусі роўны статус дзьвюх дзяржаўных моў, як таго

патрабуе Канстытуцыя? Гэтае пытаньне ў 17-ю гадавіну прыняцьця Вярхоўным Саветам Беларусі Закону аб

мовах людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

Спадар: “Яны ня маюць роўнага

статусу: пануе расейская мова. А трэба імкнуцца да таго, каб яны мелі сапраўды роўны статус. Я

лічу, што мусяць быць дзьве раўнапраўныя мовы. Як у Фінляндыі – фінская і швэдзкая мовы. Так

павінна быць і ў нас. Бо так ужо склаліся гістарычныя акалічнасьці”.

Спадарыня: “На

жаль, не. Тэлебачаньне і радыё ў нас пераважна на расейскай мове. Бальшыню блянкаў у дзяржаўных

установах мы таксама запаўняем па-расейску. Вельмі мала газэт па-беларуску. Асабліва шкада, што

няма беларускамоўных дзіцячых праграм. І да ўсяго, у школах навучаньне вядзецца па-расейску”.



Спадар: “Так, мы размаўляем і па-расейску, і па-беларуску. У мяне ўнук вучыць і расейскую,

і беларускую мовы. Аднак больш ён гаворыць па-расейску. Але ёсьць беларуская літаратура і

беларуская мова”.

Спадар: “Ня мае. Бо беларуская мова гэтак не ўжываецца”.



Карэспандэнт: “Ці мае сёньня беларуская мова роўныя правы з расейскай?”

Спадар: “Ня

мае. Такая сытуацыя склалася: у школе выкладаньне на расейскай мове, на прадпрыемствах. І гэтак

далей”.

Спадар: “Правы, можа, яна й мае, але ў побыце не ўжываецца. Напрыклад, я дрэнна

валодаю. І асноўная маса насельніцтва ў гарадах кепска валодае. Літаратуры няшмат. Трэба матываваць

вывучэньне мовы – і тады будзе імкненьне людзей ёю авалодаць. А калі гэтага няма, дык нічога й ня

будзе”.

Студэнт: “Не. Па-расейску цяпер гавораць усе, а беларуская мова – папросту нідзе. І

дзяржава не спрыяе яе прапагандаваньню”.

Студэнтка: “Не, бо ўсё выкладаньне вядзецца

па-расейску”.

Дзяўчына: “Я лічу, што ня мае роўнага статусу. На тэлебачаньні вельмі шмат

расейскамоўных праграм. І мне гэта не падабаецца”.

Спадар: “Беларуская ўлада, можа, занадта

мала заахвочвае валоданьне беларускай мовай. Але я не лічу, што ў нас існуе сур’ёзны ўціск”.



Спадарыня: “Няроўныя правы, бо гэта залежыць ад прэзыдэнта. Мае дзеці навучаліся

па-беларуску з 1 клясы. Потым дачка пайшла вучыцца ва ўнівэрсытэт. І таксама навучалася на

беларускай мове. Цяпер яна выйшла на працу, дзе ўсё вядзецца па-расейску. Я лічу, што беларускай

мове трэба надаць статус найважнейшай перад расейскай”.

svaboda.org

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1608




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.