Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Вуліцы забытых імёнаў    [2007-01-30 03:48:41]
Калі зьвернеш ўвагу на

назвы вуліц у вялікіх і малых беларускіх гарадах, то заўважыш, што ў сваёй большасьці яны

называюцца у гонар людзей ці падзей, якія альбо не маюць да Беларусі ніякага дачыненьня, альбо

носяць імёны катаў ці асобаў з сумніўным гістарычным мінулым, альбо ніхто наогул не памятае – гонар

каго яны ўшаноўваюць.

Вельмі часта мы ходзім па вуліцах імя таго, хто нішчыў беларусаў і ўсё

беларускае. Гэта «спадчына» савецкай імперыі. Ці разьвітаемся мы з ёй, ці яна застанецца

нашчадкам?

src=http://www.nn.by/photos/s-1/savieckaja070129.jpg>


Пра перайменаваньні вуліц у

Менску распавядае праваабаронца Алесь Бяляцкі, які на пачатку 90‑ых быў дэпутатам гарсавету:

«Пасьля зьяўленьня ў Менску боль‑менш плюралістычнанага складу гарсавету, дзе прадстаўнікі

«дэмакратычнай плыні» займалі прыкладна траціну месцаў, паўстала пытаньне дэілагізацыі менскай

тапанімікі. Па ініцыятыве камісіі па культуры гарсавету, куды ўваходзіў і я, была створаная

грамадзкая камісія па тапаніміцы, куды запрасілі вядомых беларускіх гісторыкаў і мовазнаўцаў.

(Гэтая тапанімічная камісія працуе і зараз, вядома ў зьмененым выглядзе.)

Даволі хутка была

распрацавана канцэпцыя разьвіцьця тапанімікі ў Менску. Асноўныя прынцыпы яе заключаліся ў тым, каб

аднавіць гістарычныя назвы вуліц старога Менску. Пры перайменаваньні ж савецкіх назваў неіснаваўшых

некалі вуліц ці найменаваньні новых вырашана было абапірацца на гістарычную тапаніміку старых вёсак

і ўрочышч, якія ўвайшлі ў склад гораду і некалі знаходзіліся на месцы гэтых вуліц. Па‑другое,

ўшанаваць вядомых асобаў у гісторыі Беларусі, якія ўнесьлі свой унёсак ў яе дзяржаўнасьць і

культуру. Быў складзены пэўны план. Нажаль, менгравыканкам, які тады ўзначальваў Міхаіл Марыніч,

заблакаваў гэты план аднаўленьня старажытных назваў менскіх уліц».

А вось меркаваньне

гісторыка з Оршы Віктара Лютынскага: «На будынку аршанскага чыгуначанага вакзала ўжо колькі год

вісяць дзве мемарыяльныя дошкі, прысьвечаныя праезду праз чыгуначную станцыю Орша Ул. Леніна (1895

і 1900) ды наведваньня ваказала ў 1919 годзе М. Калініным. Здаецца, праз некаторы час трэба будзе

побач разьмясьціць даведкі, хто ж гата такія і чаму ім такая пашана. Але ж, калі палічыць усіх

выдатных людзей, якія з 1871 года праязджалі праз Оршу, не хапіла б месца на вакзальных сьценах. І

ўсё ж такі памяць пра двух асобах, якія былі тут амаль адначасова, у 1918 годзе, трэба неяк

адзначыць. Гэта паэт Янка Купала, а таксама Нобелеўскі лаўрэат, паэт, эсеіст, перакладчык Чэслаў

Мілаш».

На фота: вуліца Савецкая ў Баранавічах. Фота з архіву Нашай Нівы

nn.by

gаводле Euramost.org

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.