Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Куфаль піва за трыюмф білінгвізму    [2007-02-05 05:35:35]
Каюся: дасюль не наведваў з працоўным візытам "алмаз ведаў". Натуральна, і

правілаў іхніх ня ведаю.

А тут спатрэбіўся артыкул са старой газэтнай

падшыўкі.

Набіраю нумар.

— Скажэце, калі ласка, а ці можна прайсьці ў чытальную залю

зь лічбавай камэрай?

(Мною рухае наіўная надзея хуценька перафатаграфаваць

матэрыял.)

Паўза.

Потым чую:

— Вы имеете в виду калькулятор?

То бок

з усяе тырады ідэнтыфікаваны хіба корань "лічба"...

Чытачам "Нашае нівы"
я трэба даводзіць,

што дэкляраванае ў нас дзьвюхмоўе — фікцыя. Цынічная фікцыя.

Канешне, каб кантраляваць, хто

як размаўляе на кухні ці ў ложку, давялося б увогуле стварыць лад, як у антыўтопіі

Оруэла.

Лепей ня трэба.

Зь іншага боку, ня варта і лунаць у эмпірэях

рамантызму.

А вось ці можа ўрад — возьмем прагматычную задачу — дамагчыся, каб у публічнай

сфэры рэальна запрацаваў прынцып білінгвізму?

Можа.

У гэтым мяне пераканала

Бэльгія.

Любое параўнаньне кульгае, але ўвогуле ў беларусаў з бэльгійцамі ў гістарычным

пляне багата агульнага. Нават што да праблемы этнічнай самаідэнтыфікацыі.

У іх там дасюль

успыхваюць спрэчкі, ці ёсць такая нацыя — бэльгійцы. Маўляў, стварылі некалі штучную дзяржаву між

Францыяй ды Нідэрляндамі!..

Ва ўсякім разе, насельніцтва краю, які стагодзьдзямі належаў

розным магутным суседзям, і па сёньня выразна падзеленае на дзве часткі — франкамоўных валёнаў ды

флямандцаў, якія гавораць, адпаведна, па-флямандзку. Гэта замацавана і афіцыйным дзяржаўным

дзвюхмоўем (дакладней кажучы, трохмоўем, бо такія самыя лінгвістычныя правы маюць там яшчэ і немцы,

але іх зусім каліва).

Вось тут падабенства зь беларускай сытуацыяй і сканчаецца. Бо ў іх

білінгвізм не імітацыйны, а сапраўдны.

Стваралі гэты фэномен доўга ды пакутліва. Раз за

разам улагоджваючы абвастрэньні стасункаў, валёны і флямадцы цярпліва шліфавалі законы і прынцыпы

дзяржаўнага ладу, каб гарманізаваць інтарэсы моўных групаў.

У выніку сёньня будова

бэльгійскай фэдэрацыі ўнікальна складаная. Яе называюць падвойнай (бо дзейнічаюць як тэрытарыяльны,

так і лінгвістычны прынцыпы падзелу). Хто хоча, можа пашукаць у Сеціве артыкулы і нават цэлыя

дасьледаваньні на гэтую тэму.

Скажу толькі, што кожная моўная (!) супольнасьць мае сваю Раду

і свой урад (!). У тым ліку, дарэчы, і немцы, што складаюць толькі блізу 3%

насельніцтва.

Гэтым парлямэнтам ды ўрадам канстытуцыя дэлегуе шырокія паўнамоцтвы. Яны

тычацца, у прыватнасьці, сфэраў мовы, культуры, адукацыі, шырокага кола сацыяльных пытаньняў, аховы

здароўя, спорту, моладзевых праблемаў, турызму, мэдыяў.


src="http://www.nn.by/photos/silich.jpg" align="right" hspace="10" vspace="10"/>
Уявеце сабе: у

межах сваёй кампетэнцыі лінгвістычныя супольнасьці могуць нават заключаць дамовы з замежнымі

краінамі!

Ці вось прыклад. Знакаміты Лёвэнскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1425 годзе, быў

падзелены ў 1970-м на два аўтаномныя менавіта паводле мовы навучаньня. Каб была поўная

роўнасьць.

У Бэльгіі жалезнае правіла: любы чыноўнік, любы службовец ці гандляр мусіць

упэўнена валодаць кожнай зь дзяржаўных моваў.

(На здымку пра цяжкасьці вывучэньня

флямандзскае мовы мне распавядае былы журналіст "Народнай волі" і цяперашні жыхар бэльгійскае

сталіцы Алесь Сіліч. Ён справа.)

У іх там аднойчы цэлы бунт быў, калі нейкі мэр-франкафон

адмовіўся вывучаць флямандзкую!

Ды што там мэр! Кожны паліцыянт абавязаны патлумачыць мінаку

шлях менавіта на той з моваў краіны, на якой гэны мінак зьвярнуўся.

Карацей, вось там

дзяржава сапраўды ёсьць гарантам выкананьня канстытуцыі ў моўным пытаньні.

І пры ўсім

разгуле дэмакратыі ты ня здолееш прэтэндаваць на прыстойную працу, весьці бізнэс, рабіць кар'еру,

калі ня будзеш рэальна дзвюхмоўным чалавекам.


align="left" hspace="10" vspace="10"/>
З Брусэлю я прыхапіў во гэты сувэнір — кардонную

падстаўку пад піўны куфаль.

Дэвіз папулярнай маркі пеннага напою выдрукаваны на кардонцы

дзьвюма дугамі — па-француску ды па-флямандзку.

Як бачым, ніводзін бэльгіец не пачуваецца

дыскрымінаваным нават у карчме (а гэта ж там найпапулярнейшае месца!). Парытэт дзьвюх асноўных

моваў нацыі — літаральна як на далоні.

Калі вяртаешся з Брусэлю ў Менск, дзе пануе

расейшчына, становіцца прыкра ад таго, што родная сталіца, дый уся Беларусь, дасюль нясе выразныя

рысы каляніяльнасьці, аддаючы амаль што ўвесь моўны абсяг "великому и могучему".

Канешне,

памылкова думаць, што ў Бэльгіі — лінгвістычная ідылія. Бываюць праявы напружанасьці. Сярод

флямандцаў, напрыклад, існуе думка, што іхнюю матчыну мову франкафоны лянуюцца вывучаць як

сьлед.

Але гэта той выпадак, калі — нам бы іхнія моўныя праблемы!

І апошняя дэталь.

Тамтэйшы кароль Альбэр ІІ з падкрэсьленым парытэтам прамаўляе як па-француску, так і па-флямандзку.

Ён ёсьць жывым сымбалем рэальнага бэльгійскага білінгвізму.

Думаю, каб беларускі афіцыйны

лідэр пачаў прамаўляць хоць 50:50, службоўцы подбегам кінуліся б у кнігарні па слоўнікі. І ўжо ні

ад кога не патрабавалі б "гаварыць на чалавечаскам языке".

І ня блыталі б фотакамэру з

калькулятарам :)



Фота з архіву аўтара.

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ.

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.