Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : 30 гадоў Менскаму мэтро    [2007-02-06 13:50:42]
30 гадоў таму Савет Міністраў СССР зацьвердзіў праект Менскага

мэтрапалітэну. Ад ідэі да ўвасабленьня прайшлі сем гадоў. Ад таго часу ў Менску будавалі па 1-2

новыя станцыі на пяць гадоў. Між тым, тэхналёгіі будаўніцтва мэтро ўдасканальваюцца і беларускія

мэтрабудаўнікі запэўніваюць: цяпер паміж праектаваньнем і будаўніцтвам будуць не пяцігодкі, а

год-два

Менскае мэтро -- адно з самых маладых у Эўропе. А таму і адно з найбольш сьціплых у

сэнсе працягласьці ліній, колькасьці станцый, ахопу гарадзкой тэрыторыі. Дзьве лініі менскага мэтро

маюць агульную працягласьць крыху больш за 30 кілямэтраў, у параўнаньні з сотнямі кілямэтраў

мэгаполісаў ЗША, краінаў Азіі ці Эўропы.

У плянах -- 4 лініі

Цяпер у Менску

дзейнічаюць 23 станцыі мэтро. Яшчэ дзьве будуюцца ў бок мікрараёну Ўручча (“Барысаўскі тракт” і

уласна “Уручча”) і тры – ад Інстытуту Культуры ў кірунку праспэкту Дзяржынскага (“Грушаўская”,

“Міхалова” і “Пятроўшчына”). Пачаўшы ўзводзіць іх пазалетась, будаўнікі рапартуюць пра гатовасьць

адчыніць станцыі “Барысаўскі тракт” і “Уручча” ужо ў верасьні 2007 году, а астатнія тры станцыі – у

наступным годзе. Усяго ж у плянах метрабудаўцаў – чатыры лініі. Праўда, тэрмін рэалізацыі

амбіцыйных задумаў пакуль нават не прагназуецца.

Архітэктар Міхаіл Пірагоў, які калісьці

праектаваў станцыі “Плошча Якуба Коласа” і “Акадэмія навук”, шкадуе, што апошнім часам мэтрапалітэн

ва ўсім сьвеце ўспрымаецца перадусім як функцыянальная транспартная сыстэма. Пры гэтым губляецца

ранейшая традыцыя сумяшчэньня падземкі з мастацкім увасабленьнем.

Мастацкасьці стала менш



Пірагоў: “У апошнія гады яны ўсё больш спрошчаныя ў сэнсе вобразнага ўвасабленьня. Гэткія

выпусташаныя ўласна канструкцыі: сякера, сьцены, столі ды ўсё. Але трэба ўсё ж працягваць традыцыі.

Няхай гэта будуць не такія пышныя як пасьляваенныя, занадта кучаравыя ў сэнсе архітэктурнага

вырашэньня, маскоўскія станцыі. І мяне, дарэчы, цешыць, што на другой лініі нашага мэтро шэраг

станцый зробленыя зусім нядрэнна”.

Спадар Пірагоў, аднак, кажа, што на шэрагу станцый

другой лініі ня толькі спрошчанае аздабленьне, але й канструктыўныя хібы, якія ня вырашаныя

дагэтуль. Так, толькі на адзін бок працуюць станцыі “Маладзёжная”, “Спартыўная”, цэлы шэраг станцый

падтопліваюць грунтовыя воды.

Пірагоў: “Раней, калі мы першую лінію пачыналі,

“Белдзяржпраект”, “Менскпраект” рабілі станцыі – прыкладам, “Плошчу Леніна”, “Парк Чалюскінцаў”,

“Маскоўскую”. А цяпер мэтрапалітэнам займаецца выключна “Мэтрапраект”. І іншыя інстытуты не

прыцягваюцца. Яны ўжо самадастатковыя і ў іх вялікі досьвед назапасіўся за гэты час”.

4

мільярды пасажыраў

Паводле статыстыкі Менскага мэтрапалітэну, ад 1984 году, калі мэтро

афіцыйна запрацавала, паслугамі падземкі скарысталіся болей за 4 мільярды пасажыраў. Паводле

шматлікіх конкурсаў, якія праводзіліся як за савецкім часам, так і цяпер у межах СНД, сталічнае

мэтро неаднойчы прызнавалася лідэрам паводле культуры абслугоўваньня пасажыраў, бясьпекі руху і

сабекошту перавозак.

Аднак гісторыя менскага мэтрапалітэну адзначаная ня толькі сьветлымі

старонкамі. Напачатку 1990-х тут адбыліся масавыя звальненьні машыністаў электравозаў, якія

страйкавалі, незадаволеныя сваім матэрыяльным станам. Апроч таго, у гісторыі Менскага мэтро – ужо

дзясяткі самагубцаў, якіх упарта прыцягваюць рэйкі падземкі.


href=http://svaboda.org/>Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.