Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : «Сялянцы» 155 гадоў    [2007-02-09 15:51:23]
155 гадоў таму ў гэты

самы дзень 9 лютага 1852 году у Менску ў гарадзкім тэатры адбыўся першы паказ спэктакля паводле

п’есы Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча «Сялянка». З гэтай падзеі пачынае свой адлік гісторыя

беларускага нацыянальнага сцэнічнага мастацтва.

І надрукаваць, і паставіць п’есу

«Сялянка» (другая яе назва – «Ідылія») было няпроста. Перадусім, з гледзішча мовы, бо бальшыня

пэрсанажаў твору ўпершыню загаварылі па‑беларуску (ці, як тады казалі, па‑мужыцку) паны

ж гаварылі звыклаю польскаю мовай. І «каб не пашыралася беларуская нацыянальная зараза» наклад

кнігі быў абмежаваны. А ад публікацыі да пастаноўкі прайшло яшчэ цэлых 6 гадоў.

Дуніну‑Марцінкевічу трэба было стварыць трупу, якая магла б сыграць і па‑беларуску, і

па‑польску, а таксама магла адначасна быць пераканаўчай і ў драматычных, і ў оперных, і

балетных сцэнах. У склад трупы ўвайшлі болей як 20 чалавек, сярод іх і сам Дунін‑Марцінеквіч

і дзьве ягоныя дачкі. Хор быў падрыхтаваны зь сялянаў Люцынкі, а музыку напісалі Станіслаў Манюшка

і Канстанцін Кржыжаноўскі.

Да прэм’еры была замоўлена адмысловая афіша, якая зьявілася

першай тэатральнай абвесткай на беларускай мове. У той дзень, на які была прызначана прэм’ера – 9

лютага 1852 году – прыйшоў загад аб забароне спэктакляў на «простонародном языке». Але паколькі

мясцовыя ўлады раней далі дазвол на пастаноўку, то спэктакаль усё ж адбыўся, а чуткі пра забарону

яшчэ болей падагрэлі інтарэс публікі. Заля была перапоўненая, спэктакль меў неверагодны посьпех...

Асаблівае захапленьне выклікала выкананьне ролі Навума Прыгаворкі самім

Дуніным‑Марцінкевічам, а таксама масавыя і опэрныя сцэны.

Далейшы лёс спэктакля

склаўся драматычна. Забарона даваць паказы на «простанароднай мове» дзейнічала, і спэктакль трупа

паказвала нелегальна ў прыватных кватэрах ці дамах у Менску, Бабруйску, Слуцку, Глуску аж да 1855

году.

Вось так пачалася гісторыя беларускага нацыянальнага сцэнічнага мастацтва.

І

праз крыху болей як 130 гадоў тыя падзеі набылі свой нечаканы працяг. Зноў жа і радасны, і

драматычны.

Спачатку – пра драматычны. У пасьлядоўнай працы разбурэньня гістарычнага цэнтру

Менску у 1986годзе дайшла чарга і да гістарычнага будынку гарадзкога тэатру. Тады ўпершыню

беларуская моладзь (пераважна гадаванцы мастацкай вучэльні імя Аляксея Глебава) з транспарантам

«Руйнуюць помнік беларускай культуры» выйшла абараняць тэатр. Але не дапамагло. Будынак зруйнавалі,

а моладзь (болей за дзесяць чалавек) жорстка зьбілі й кінулі ў пастарунак. А яшчэ праз 20 гадоў на

месцы будынку, дзе пачалася гісторыя нацыянальнага тэатру, збудавалі новы гатэль.

А радасным

працягам тых 155‑гадовай даўніны падзеяў стала пастаноўка ў 1993 годзе на сцэне Тэатра імя

Янкі Купалы ўжо сьпісанай тэатразнаўцамі ў архіў п’есы Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча

«Сялянка». Спэктакль пад назовам «Ідылія» ў пастаноўцы рэжысэра Мікалая Пінігіна і сцэнографа

Зіновія Марголіна вызначыўся вострай сучаснай мастацкай формай і ва ўмовах адраджэньня цікавасьці

да беларускай мовы і культуры меў вельмі актуальнае гучаньне. Пастаноўка захоўваецца ў рэпэртуары

аж да сёньня, хоць і згубіла сваю першапачатковую мастацкую вартасьць. Прычынаю актор Віктар Манаеў

называе няўмольны час і незацікаўленасьць тэатру ў аднаўленьні пастаноўкі...

(Манаеў) «Гэта

ўжо зусім ня тая «Ідылія», якая была. Пайшлі з жыцьця першыя выканаўцы роляў – Юры Авер’янаў,

Анатоль Луцэвіч, Ліля Давідовіч. Іншы артыст іграе галоўную ролю Караля Лятальскага. Спэктакль быў

пастаўлены для Віталя Рэдзькі і Зоі Белахвосьцік. Рэдзька не працуе ў тэатры амаль ужо 6 гадоў. А

рэжысэр, які паставіў спэктакаль працуе ў Пецярбурзе».

Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.