Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : 200 гадоў Напалеону Орду    [2007-02-11 16:37:02]
Нарадзіўся Напалеон Орда 11 лютага 1807 г. у радавым маёнтку Варацэвічы

Пінскага павету Менскай губэрні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне на Берасьцейшчыне) у сям'і

маршалка шляхты Кобрынскага павету, інжынэра-фартыфікатара Міхала Орды, які даў сыну імя

францускага імпэратара.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны беларускі лінгвіст. Напалеон Орда

першым пачаў перакладаць паэзію аўтараў-ліцьвінаў. На францускую. У Парыжы. На эміграцыі. Сябра

Адама Міцевіча, ён быў ягоным нястомным папулярызатарам. Выдаў першы, у 1856 г., падручнік польскае

мовы для замежнікаў. Вызначыўся Орда і ў галіне літаратурнай дзейнасці: пісаў шматлікія артыкулы

пра выдатных людзей і цікавыя мясціны.У 1839 г. Н. Орда прыняты ў Польскае гістарычна-літаратурнае

таварыства.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны беларускі музыколяг ці кампазытар. Піяніст і

кампазытар Напалеон Орда ў сярэдзіне 1840-х гадоў быў дырэктарам Італьянскае оперы ў Парыжы. Разам

зь сябром, Фрэдэрыкам Шапэнам, ён багата зрабіў для папулярызацыі нашае айчыннае музычнае культуры

ў Эўропе. Музычныя творы самога Орды, асабліва палянэзы, мазуркі й вальсы, вылучаюцца самабытным і

вітруозным стылем. Слава, грошы й спакойнае жыцьцё ў вясёлай францускай сталіцы былі гарантаваныя.

Н. Орда ствараў рамансы і песьні на словы С. Вітніцкага і А. Плуга, выдаў «Альбом твораў польскіх

кампазытараў» (1838). Орда стаў аўтарам славутае "Граматыкі музыкі", што выйшла ў 1873 г. ды была

высока ацэнена Станіславам Манюшкам, які лічыў Орду сваім настаўнікам.

Ягонае імя мусіць

ведаць кожны беларускі архітэктар ці рэстаўратар. Бо Орда шмат падарожнічаў па ўсёй Беларусі,

нястомна рабіў архітэктурныя шкіцы найбольш значных помнікаў, замалёўкі мясьцінаў, зьвязаных з

жыцьцём выбітных асобаў, славутых помнікаў старасьвеччыны. У Парыжы Орда атрымаў мастацкую адукацыю

ў студыі вядомага майстра архітэктурнага пэйзажу П'ера Жэрара, які і вызначыў яго мастацкі

жанр.Альбомы ягоных літаграфіяў зьмяшчаюць больш за 200 твораў, прысьвечаных славутым мясьцінам

Беларусі. Малюнкі вызначаюцца дакумэнтальнасьцю, праз што маюць вялізарную каштоўнасьць для

дасьледчыкаў архітэктуры. Бо многія помнікі й захваліся толькі ў ягоных акварэлях ды

малюнках.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны гісторык. Бо перадусім Напалеон Орда быў адважным

правадыром паўстанцаў-патрыётаў. Яшчэ падчас сваёй вучобы ў Сьвіслацкай гімназіі ён далучыўся да

тайнага студэнскага таварыства "Заране". А падчас вучобы ў Віленскім унівэрсытэце прыцягваўся да

палітычнага дазнаньня. Унівэрсітэт здольны студэнт не скончыў — у 1827 г. быў адлічаны за

прыналежнасць да тайнага студэнцкага таварыства. Пасля арышту і 15-месячнага турэмнага зняволеньня

вяртаецца ў родныя Варацэвічы, але застаецца пад наглядам паліцыі і самастойна завяршае сваю

адукацыю.

Падчас паўстаньня 1830-31 гг. ён камандаваў партызанскім атрадам. Ён становіцца,

урэшце, стралком чацьвёртага палка коннае гвардыі Літоўскага корпусу ў Польшчы й нават вызначаецца

ў бітве пад Коцкем і атрымлівае вышэйшую ўзнагароду — ордэн Залатога крыжа (Virtuti Militari) і чын

капітана паўстанцкай арміі. Пасьля задушэньня паўстаньня эміграваў у Францыю. Толькі ў 1856 г., па

амністыі, жыў у родных Варацэвічах. Але напярэдадні паўстаньня Каліноўскага раптам заняўся

маляваньнем. У 1862-63 гг. Напалеон Орда жыве то ў Горадні, то ў Вільні, то ў Пінску, потым на

Валыні. У самы разгар вайны з расейцамі, да канца 1864 году, ён мэтадычна аб’яжджае ўсе раёны

найбольш актыўных баявых дзеяньняў і... малюе краявіды. Вось такі сабе знайшоў занятак у 57 (!)

гадоў вэтэран-патрыёт: пачаў маляваць памятныя мясьціны й шэдэўры беларускага дойлідзтва... Акурат

там, дзе праходзілі шляхі нашых інсургэнтаў і расейскіх карнікаў.

У выніку зьяўляюцца тысячы

графічных твораў.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны беларускі мастак. Бо падчас сваіх вандровак

Напалеон Орда зрабіў незьлічоныя замалёўкі й эцюды краявідаў, гарадоў і мястэчак, славутых

мясьцінаў. Для сваёй творчасьці Н. Орда выбраў тэхніку алоўкавага малюнка, падмаляванага акварэллю,

гуашшу ці сэпіяй, якой дасканала валодаў. Менавіта гэтая тэхніка малявання дазваляла апэратыўна і

найбольш дакладна адлюстраваць натурны архітэктурны краявід ва ўмовах падарожжа. Вынікам гэтых

вандраваньняў з'явіўся аграмадны збор мастацкіх твораў, гэта больш за 1150 малюнкаў і

акварэляў!

3 1873 г. Напалеон Орда распачаў ня менш манументальную справу — выданьне ўласным

коштам «Album Widokow Historycznych». Аднак было выдадзена толькі 260 малюнкаў-літаграфіяў у васьмі

сэрыях (каля 120 па беларускіх губэрнях), гравіраваных на камені Алаізам Місеровічам у

літаграфічным камбінаце Максімільяна Фаянса ў Варшаве.

З пэўнасьцю можна казаць, што творцаў

такога маштабу й такога даробку ў жанры архітэктурнага краявіду няма больш у Эўропе. Бо ж Напалеон

Орда зрабіў тысячы малюнкаў і падчас сваіх вандраваньняў. Орда наведаў Англію, Шатляндыю, Галяндыю,

Партугалію й нават Альжыр. Ён нястомна працаваў, абіраючы для адлюстраваньня краявіды, што былі

напоўненыя недасяжнай веліччу прыроды, што несла ў сабе гэтулькі неспасьцягальнага: горы,

неабсяжныя даліны, паўразбураныя замкі, гожыя пастаралі.

Мы ўсе мусілі б ведаць пра яго ўсё.

Цяжка паверыць, што ў ХХ стагодзьдзі пра яго амаль не пісалі ў Беларусі. I толькі напярэдадні XXI

стагодзьдзя мы пачалі пакрысе ўсьведамляць маштаб асобы нашага суайчынніка з гучным імем — Напалеон

Орда. Калі небудзь мы будзем ведаць яго ўсе. Кожны.

Сяргей Харэўскі

href=http://nn.by/>Наша Ніва

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.