Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : У Мінску пачалі руйнаваць будынак першай электрастанцыі    [2011-03-08 15:51:47]
Замест яго каля цырка з’явіцца гатэль, а саму гісторыка-культурную каштоўнасць плануюць аднавіць бліжэй да праспекта.

У Мінску пачалі зносіць першую мінскую электрастанцыю. Будынак 1890 года, які перажыў дзве сусветныя вайны, плануюць узнавіць у іншым месцы. Праз гэта ён можа згубіць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У размове з Еўрарадыё пра гэта распавёў навуковы кіраўнік будынка электрастанцыі Вадзім Гліннік.

Гліннік: “Прынятае рашэнне аб зносе, што ў прынцыпе супярэчыць заканадаўству, паколькі знос помнікаў архітэктуры забаронены. Каб апраўдаць гэта, прапануюць узнавіць частку забудовы ў іншым месцы, бліжэй да моста, на ўзроўні праспекта”.

Пры гэтым адбудаваная нанава частка згубіць сваю вартасць.

“Пабудаваная нанава частка не будзе мець статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта будзе бессэнсоўнае марнаванне грошай”, – упэўнены Вадзім Гліннік.

Да таго ж спецыяліст дадае, што калі электрастанцыю перанясуць бліжэй да праспекта, то гэта дрэнна адаб’ецца на ансамблі галоўнай вуліцы сталіцы.

“Электрастанцыя знаходзіцца ў парку і не ўплывае на ансамбль праспекта, а калі яе ўзняць і вынесці на ансамбль праспекта, то гэта выклікае здзіўленне. Праспект – больш значны аб’ект у гісторыка-культурным і мастацкім сэнсе, чым электрастанцыя”, – дадае Вадзім Гліннік.

Аб’екты электрастанцыі ўваходзяць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў з 1993 года. Гэтыя будынкі – помнікі прамысловасці. Пасля Першай сусветнай вайны станцыя абслугоўвала энергіяй усе будаўнічыя пляцоўкі аднаўлення праспекта Незалежнасці. На тэрыторыі Беларусі такіх помнікаў усяго два, а ў Мінску – адзін.

“Яны цесна звязаныя з гісторыяй горада, з гісторыяй яго камунальнай гаспадаркі. Пры чым будынак дырэкцыі, адзін з лепшых адміністратыўных будынкаў пачатку ХХ стагоддзя. Распрацоўвалася цэлая серыя праектаў рэстаўрацыі гэтага помніка. Планавалася, што будынак будзе рэстаўраваны і прыстасаваны пад сучасныя патрэбы”, – распавёў Еўрарадыё член прэзідыума добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Уладзімір Дзянісаў.

Але замест станцыі з’явіцца гатэльны комплекс “Кемпенскі” на восем паверхаў. Будаўніцтвам комплекса займаецца фірма "Эліт-Эстэйт". Дарэчы, кіраўніцтва будаўнічай фірмы адмаўляецца каментаваць лёс будынкаў электрастанцыі.

Не змаглі патлумачыць далейшы лёс будынкаў электрастанцыі і ва Упраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры.

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.