Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : КДБ лічыць немэтазгодным ствараць дзяржаўны аргкамітэт у справе ахвяр рэпрэсій    [2007-02-13 15:18:30]
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі

Беларусі лічыць немэтазгодным стварэньне дзяржаўнага аргкамітэту па ўвекавечаньні памяці ахвяр

сталінскіх рэпрэсій. Пра гэта гаворыцца ў лісьце старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі на імя сустаршыні

грамадзкага аргкамітэта па ўвекавечаньні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій акадэміка Радзіма

Гарэцкага.

У лісьце, атрыманым 13 лютага, зазначаецца, што стварэньне дзяржаўнага

аргкамітэта запатрабуе увядзеньня дадатковых штатных адзінак у дзяржапараце і выдзяленьня сродкаў

для яго матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, што цяпер немэтазгодна. У лісьце таксама гаворыцца,

што ў 2004 годзе завершана выданьне гісторыка-дакумэнтальных хронік памяці ўсіх раёнаў Беларусі.

Прычым у хроніцы кожнага раёна ёсьць разьдзел "Вернутыя імёны", у якім даюцца сьпісы грамадзян,

неабгрунтавана асуджаных у 1920-1950-я гады і рэабілітаваных на момант выданьня кнігі.

Як

зазначаюць у КДБ, у адпаведнасьці з рэгістрам дзяржаўных сьвятаў для ўвекавечаньня памяці загінулых

прадугледжаны Радаўніца і Дзень памяці продкаў "Дзяды". Акрамя таго, старшыня КДБ адзначае, што

2007 год аб'яўлены ў краіне Годам дзіцяці, а таксама зьяўляецца знакавай датай у беларускай

літаратуры ў сувязі са сьвяткаваньнем 125-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы і Якуба Коласа.



У інтэрвію агенцтву БелаПАН сустаршыня грамадзкага аргкамітэту гісторык Ігар Кузьняцоў

назваў адказ КДБ станоўчым, бо, лічыць ён, грамадзкасьці ўскосна прапанавана самастойна правесьці

мерапрыемствы ў рамках Года памяці. Разам з тым вучоны лічыць амаральным адмову дзяржавы адзначаць

год памяці 70-годзьдзя трагедыі 1937 года, калі, паводле самых мінімальных падлікаў, было

расстраляна больш за 300 тысяч ураджэнцаў Беларусі. Акрамя таго, паводле яго слоў, прыведзеныя ў

хроніках памяці сьпісы рэпрэсаваных зьяўляюцца няпоўнымі і ўключаюць толькі грамадзян, афіцыйна

рэабілітаваных па лініі КДБ да 1997 года, і тое выбарачна. "Вось чаму застаецца актуальным выданьне

кніг памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій па абласьцях і Мінску. Так, у хроніку памяці сталіцы ўключана

не больш за 10 працэнтаў імёнаў рэпрэсаваных, тады як, паводле самых мінімальных падлікаў, у

горадзе было расстраляна больш за 50 тысяч чалавек", -- падкрэсьліў вучоны.


href=http://svaboda.org/>Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.