Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Адбылася прэм’ера “Крымінальнага чытва” па-беларуску    [2007-02-25 06:41:13]
24 лютага а 18.00 ў менскай краме “Падземка” адбыўся

паказ беларускамоўнага “Крымінальнага чытва”, агучанага творчай ініцыятывай “Беларускі

Гальфстрым”.

Арганізатарам дубляжу стаўся Франак Вячорка, рэжысэрам – Аляксандар Памідораў

(за ім таксама роля Джулса), Лявон і Ганна Вольская пераўвасобіліся ў "таранцінаўскіх" кафэйных

рабаўнікоў, Ігар Варашкевіч агучыў крымінальнага боса, Піт Паўлаў – Вінцэнта Вэгу, ягоны сын

Ян-Вінцэнт Паўлаў (чыё імя абавязанае герою Тарантыны) – хлопчыка Буча. А дарослы баксёр Буч (Брус

Ўіліс) загаварыў голасам палітыка Аляксея Янукевіча, які й прапанаваў прадубляжаваць улюбёную

стужку (гэны выбар ужо стаўся прычынай скандалу).

Пераклад зрабіў Макс Шчур, а

рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка й Пятро Садоўскі (што таксама скандал

узмацніла: дыплямат займаецца такою стужкай!)

Многім было цікава, як перакладуць лаянкі (у

карціне рэкордную колькасьць разоў – 271, ужываецца слова “fuck”). Франак Вячорка адразу сказаў,

што беларуская мова – ня ёсьць толькі вясковая ці толькі інтэлектуальная. Яна – моладзевая і “мы

хацелі даць беларускія словы і бамжу, і гопніку”. Аляксандар Памідораў паскардзіўся, што лаянкі –

маркетынгавы ход, а беларускія прыказкі й прымаўкі амэрыканскаму фільму болей пасуюць.

І,

сапраўды, стужка атрымалася сакавітаю:

“Перастраляць на асьліны сырадой”

“Замачыць

гэтага гліста”

“Сраны татаў гадзіньнік” (і цэлая гісторыя зь ім)

“Мяне завуць Вася, а

ты ў гаўне і не нарывайся”

“Заткні яму зяпу!”

“Да халеры гаўнюкоў”

“Я што –

маскаль, ты дзе – у Омску?”

“К херам сабачым”

“Бляха!” (шматкроць)

“Касіць

канюшыну”

“Да дупы гонар”

“Касу цыцкамі засланяць”

Не гаворачы ўжо пра

Малінаўку, Вясьнянку, Шабаны, Берасьцейскую шашу і “засраны Чарнобыль”, якія выдатна ўпісаліся ў

амэрыканскі фільм. (Калі на дубляжы “Шрэку-2” мясцовых рэалій было зашмат – то тут іх

акурат).

І яшчэ гэта трэба чуць: інтанацыі Вольскіх, якія граюць “зялёных” рабаўнікоў, бас

Аляксандра Памідорава й “гамбургерскія” развагі Піта Паўлава, “гангстэрскі” рык Ігара Варашкевіча й

“баксэрскія” прыгоды Янукевіча. “Беларускае чытво” не саступае арыгіналу, а часам і пераўзыходзіць

яго, а што да перакладу, то яму, мо, пазайздросьціў б і Таранціна.

Шматкроць бачаны,

загледжаны й зашмальцаваны ад перайманьняў амэрыканскі фільм ізноў стаўся жывым, сьвежым… і

беларускім.

З кожным новым дубляжом “Гальфстрым” павышае ўзровень. І гэта заўважаецца нават

у дробязях. Так на прэм’еры гледачам, акрамя прэс-папераў раздаваліся… кола й чызбургеры (якія

абмяркоўваюць героі карціны). Лічбавыя плыткі “Крымінальнага чытва” ўжо маюць ня толькі агучаную

беларускую – але й арыгінальную англамоўную дарожку. На жаль, пакуль без субтытраў. Але й сам

“Гальфстрым” – ініцыятыва, якая толькі разгортваецца.

Беларускае “Крымінальнае чытво” можна

будзе неўзабаве набыць у Менску, рэгіёнах - празь сеціва і распаўсюднікаў.


href=http://nn.by/>Наша Ніва

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.