Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : На будынку БДУ ўстаноўлена мемарыяльная кампазіцыя ў гонар мітрапаліта Мелхіседэка    [2011-05-24 22:09:25]
У Мінску, на будынку тэалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта (праспект Незалежнасці, 24), устаноўлена мемарыяльная кампазіцыя, прысвечаная беларускаму праваслаўнаму царкоўнаму дзеячу Мелхіседэку (Міхаіл Паеўскі).
Кампазіцыя з бронзы 1×2 метры складаецца з дзвюх пліт. На першай — гарэльеф Мелхіседэка ў архірэйскім адзенні і клабуку, абрамлены раслінным арнаментам. У ніжняй частцы пліты тэкст: «Да 80-годдзя памяці праасвяшчэннага Мелхіседэка (Паеўскага) 15.11.1879–17.05.1931». На другой пліце тэкст: «Гэты дом быў часткаю архіерэйскага падвор’я — рэзыдэнцыі праваслаўных архіерэяў у Мінску (1864–1924)». Аўтар кампазіцыі — мінскі скульптар Ганна Інькова.

У інтэрв’ю БелаПАН праваслаўны святар Леанід (Акаловіч) паведаміў, што адкрыццё мемарыяльнай кампазіцыі адбылося 17 мая з удзелам мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. Прайшлі памятныя чытанні, арганізаваныя брацтвам Віленскіх пакутнікаў Беларускай праваслаўнай царквы. Удзельнікі чытанняў расказалі пра радавод, жыццё, служэнне і барацьбу Мелхіседэка за Беларускую аўтакефальную праваслаўную царкву супраць прамаскоўскай бальшавіцкай улады і царкоўных «рэвалюцыянераў-абнаўленцаў», пра тое, як Мелхіседэк любіў Беларусь і выступаў за яе незалежнасць.

Святар назваў гэту падзею знакавай, бо кампазіцыя з’яўляецца першым памятным знакам у гонар Мелхіседэка на тэрыторыі Беларусі.

Пасля заканчэння Казанскай духоўнай акадэміі Мелхіседэк выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі, быў настаяцелем магілёўскага Багаяўленскага манастыра, епіскапам Таўрычаскім, архіепіскапам Астраханскім, вікарным епіскапам Слуцкім, епіскапам Мінскім і Тураўскім. З ліпеня 1922 года — мітрапаліт Мінскі і Беларускі. Прыхільнік абвяшчэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1925 годзе прыгавораны да трох гадоў зняволення ўмоўна паводле абвінавачання «ў крадзяжы царкоўнай маёмасці» і «контррэвалюцыйнай прапагандзе». Сасланы ў Сібір, дзе быў прызначаны архіепіскапам Краснаярскім. З 1930 года — у Маскве, абраны ў Сінод Рускай праваслаўнай царквы. Раптоўна памёр у Дарагамілаўскім саборы. Далучаны да пакутнікаў РПЦ.

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.