Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Жыхары новабудоўлі на Судмаліса, 22а амаль год не могуць заехаць у свае кватэры    [2011-06-21 00:20:38]
З-за будаўнічых праблем больш за 300 чалавек, уключаючы дзяцей, жывуць амаль у спартанскіх умовах, а яшчэ 200 не могуць засяліцца.

На сённяшні дзень прыгожы дом па вуліцы Судмаліса, 22а Мінска стаіць без газу. Хутка будзе год, як здадзены дом, а жыхары, што засяліліся, працягваюць гатаваць ежу на электрычных плітках.

Валянціна Ганусевіч пераехала сюды адной з першых. У сакавіку. Калі падключылі электрычнасць.

— Вы ўяўляеце, дом, які па першапачатковай дамове павінен быў быць здадзены 30 чэрвеня мінулага года, сёлета ў сакавіку быў без электрычнасці і газу? — расказвае жанчына.

Пры гэтым жыхары вымушаны былі аформіць дзяржаўную рэгістрацыю права ўласнасці на кватэру (бо тыя, хто браў крэдыты, абавязаны на працягу паўгода пасля даты ўвода ў эксплуатацыю — сёлета да 30 сакавіка — перадаць у банк пацвярджэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на кватэру).

Па словах жыльцоў, забудоўшчык (упраўленне капітальнага будаўніцтва (УКБ) адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска) раздаў дольшчыкам даведкі на афармленне права ўласнасці і ключы, не перадаючы кватэры па акце прыёмкі-перадачы, як патрабуе закон.
Разам з гэтым, УКБ не паклапацілася пра тое, каб у гэтых кватэрах было газазабеспячэнне.

— Пасля рэгістрацыі мы вымушаны былі пераехаць з інтэрната, дзе жылі раней, бо там чарга вялікая. Таму і пераехалі ў кватэру без газу. І так ледзь дапрасіліся пажыць, пакуль электрычнасць правядуць.

Аналагічная сітуацыя і ў Івана Ісаенкі, які быў таксама вымушаны пераехаць са свайго інтэрната.

А Наталля Тананка, напрыклад, пераехаць пакуль у кватэру не можа: рамонт зацягваецца з-за таго ж падключэння газу.

— Рамонт з-за гэтага газу мы дарабіць не можам і засяліцца нармальна таксама, бо не ўяўляем, як з трохгадовым дзіцем штодня пешшу падымацца на 9 паверх. Ліфты ж яшчэ не гатовы да эксплуатацыі, бо не прайшлі прыёмку ў Прамнаглядзе, — расказвае Наталля. — І вось мне даводзіцца з Кастрычніцкага раёна вазіць дзяцей сюды ў сад і школу (бо мы тут зарэгістраваны).

Жыхары, якія могуць чакаць, у дом не пераязджаюць. Як, напрыклад, зрабіла Вольга Радзько. Яна кажа, што пакуль дом не будзе здадзены па ўсіх правілах, яна нічога не будзе падпісваць і пераязджаць. Але ў яе ёсць дзе жыць гэты час...

Газу няма з-за незацэментаваных гільз і непафарбаваных труб

Зараз да выдаткаў жыльцоў дома, што пераехалі ў свае ўласныя кватэры, на якія аформілі звычайныя альбо льготныя крэдыты, дадалася вялікая графа — электраэнергія.

— Электраэнергія тут не па льготным тарыфе, таму што ёсць газавая пліта, — кажа Аляксандр Сузін.— Таму плацім мы поўнасцю.
Пры гэтым пытанне з газам ніяк не зрушыцца з мёртвай кропкі.

— У мяне ёсць адказ Службы эксплуатацыі ўнутрыдамавога газавага абсталявання Mінгаза, — расказвае Вольга Радзько. — У ім сказана, што газ немагчыма пусціць з-за будаўнічых дэфектаў, якія дагэтуль не выпраўлены. А гэта незацэментаваная гільза ў столі ці падлозе, афарбоўка труб з боку сцяны і г.д. Таму арганізацыя просіць у самыя кароткія тэрміны прыняць меры. Гэта было ў сакавіку.

Аднак, як вы бачыце, і зараз газу няма. Ды што тут казаць, калі прадстаўнікі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва адміністрацыі Ленінскага раёна ніводнага разу не былі на абследаванні (што пазначана ў дэфектных актах).

— Апошні раз, калі я пісала ліст ва ўпраўленне капітальнага будаўніцтва з пытаннем, чаму не падключаны газ, мне адказалі, што патрэбна заключыць абаненцкія дамовы, — кажа Наталля Тананка. — Гэта пры тым, што Мінгаз быў адной з першых арганізацый, з кім мы падпісалі дамову на абслугоўванне. Некаторыя і за запуск газу ўжо заплацілі... А ўвогуле прычым тут я, напрыклад, да таго, што ў кагосьці там не заключана дамова? Няхай іх кватэры і не падключаюць.

"Дзе вы бачылі будаўнікоў, якія выконваюць дамоўныя абавязкі?"

Акрамя газу, дарэчы, у доме вельмі шмат недапрацовак: не працуе ліфт, адсутнічае добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі, няма казыркоў над пад'ездамі. Пры гэтым дом рэальна не абслугоўваецца ЖЭСам.

Па словах жыльцоў дома, на працягу ўсяго будаўніцтва з упраўленнем былі праблемы.

— Дом першапачаткова па дамове павінен быў быць здадзены 30 чэрвеня 2010 года. Ну, а пасля раз працягнулі тэрмін, другі раз працягнулі тэрмін, трэці раз... — апавядае Наталля Тананка. — І ў выніку здалі 30 верасня 2010 года. Прычым пра працягненне тэрміну ніхто нас не папярэджваў. Ніякія дадатковыя пагадненні нам ніхто не рассылаў. Усё неяк так распаўсюджвалася па форуме ў інтэрнэце, і праз яго мы даведваліся. Прычым плацілі мы ўсё ў тэрмін і г.д.

У маі 2010 забудоўшчык паведаміў, што "забыўся" ўключыць у дамову кошт лоджый. Людзі заплацілі дадаткова каля 10% ад агульнага кошту. А потым, у кастрычніку, "успомніў", што ў кошт не ўключаны пралёты, лесвічныя маршы — усяго 14 пазіцый. І зноў кошт будаўніцтва аўтаматычна ўзрастаў на 15-20 %. Тады жыхары падалі ў суд. І выйгралі справу.

— Праўда, у судзе нам сказалі: "Дзе вы бачылі будаўнікоў, якія выконваюць дамоўныя абавязкі?" А пасля суддзя дадаў, што, маўляў, калі мы перасаджаем усіх будаўнікоў, то хто ж будаваць будзе? — расказвае Вольга Турко. — Мы былі ў шоку.

Мала таго, да сённяшняга дня акты перадачы кватэр ад забудоўшчыка да дольшчыкаў не падпісаны.

Па словах жыхароў, УКБ абышло гэтую працэдуру, бо ўсе недахопы, што запісаны ў акце, павінны былі б выпраўлены не пазней чым праз месяц пасля падпісання акта.

— У актах мы б напісалі пра ліфты, якія не працуюць, пра адсутнасць газазабеспячэння і іншыя недахопы, — кажуць жыльцы. — Ужо пасля ўводу дома ў эксплуатацыю, пачынаючы з лістапада 2010 года, дольшчыкі запісвалі заўвагі будаўнікам у дэфектных актах. Кожны акт падпісвала Будаўнічае ўпраўленне № 2 Мінска (яно не з'яўляецца бокам дамовы з дольшчыкам) з аднаго боку і дольшчык — з другога.

Як высветлілася, вось гэтыя "паперкі", не прадугледжаныя заканадаўствам, УКБ называе актамі прыёмкі-перадачы — маўляў, яны і ёсць дадаткі да дамовы.

"Прыходзіш на прыём да дырэктара ўпраўлення, а ён маўчыць..."

Неаднаразова жыхары звярталіся непасрэдна да дырэктара ўпраўлення, у адміністрацыю Ленінскага раёна, у Мінскі гарадскі выканкам, але... Таму што ў рэшце рэшт іх адпраўлялі да дырэктара ўпраўлення.

— Мы ўжо год ходзім да Казакоўскага, дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, якое пабудавала наш дом, — кажуць жыльцы. — Прыходзіш да яго на прыём, а ён маўчыць. Вось проста маўчыць. Бывае, што кажа: "Добра, я вашы пытанні запісаў. Прыходзьце заўтра". Прыходзіш заўтра, ён кажа паслязаўтра і г.д. Пры гэтым у Ленінскім райвыканкаме ў першы наш прыход шмат чаго новага для сябе адкрылі. Запісвалі ўсё на паперку, пасля выклікалі дырэктара УКБ. Аднак выніку гэта не дало...

— Калі сёння запытацца ў спадара Казакоўскага, чаму да гэтага часу няма газу, не працуюць ліфты і іншае, упэўнена, што ён адкажа, што у нашым доме ўсё добра, усё працуе, а тое, што няма газу ці не было прыёмкі ліфтаў, — гэта нашыя фантазіі, — разважае Вольга Турко.

— Мы лічым, што дом прыняты незаконна, — кажуць жыхары. — Таму што не здадзены ўсе сеткі. Па ўмовах дамовы, менавіта УКБ павінна нам здаць дом з усімі камунікацыямі. І камісія, якая прыняла дом, павінна была гэта ўсё заўважыць. Ад нас патрабавалася толькі прыехаць і засяліцца без усялякіх затрымак. Вось і атрымліваецца, што дом здадзены дзеля галачкі. Каб адрапартавацца, што паспелі здаць у 2010-м, атрымалася, што падмануты органы дзяржаўнай статыстыкі...

— Людзі вымушаны былі аформіць уласнасць, хоць дом і недабудаваны. Выходзіць, мы цяпер уласнікі — і ўсе праблемы толькі нашыя? Мы ж паспадзяваліся на УКБ Ленінскага раёна як на дзяржаўнае прадпрыемства. Думалі, тут будзе чэсна, адкрыта і ўсё для жыльцоў, — расстройваюцца жыхары. — А вось бачыце, якія праблемы... Паўсюль нас адпіхваюць. Дапамажыце нам. Мы ўжо звяртаемся да грамадскасці, таму што нас не чуюць. Мы не ведаем, што рабіць, у якія званы званіць. Хадзіць да кіраўніцтва — толькі нервы вымотваць. Надакучыла... Хочам газу і ўсіх выгод за свае грошы.

Па каментарый "Звязда" звярнулася ў адміністрацыю Ленінскага раёна сталіцы. Намеснік адміністрацыі Дзмітрый Табакін перанакіраваў мяне да дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Ленінскага раёна Леаніда Казакоўскага, які пагадзіўся адказаць на пытанні.

— Калі будзе газ у кватэрах дома па вул. Судмаліса, 22а?

— Газ будзе праз два тыдні. Мы над гэтым працуем. Ну, так, цяпер сапраўды, газ яшчэ не пушчаны. На гэта ёсць наступныя прычыны: 15 сем'яў яшчэ не прайшлі інструктаж па газе (пакуль усе інструктаж не пройдуць, газ не дадуць). І ў 3-х кватэрах жыльцы пераабсталявалі газавую сістэму.

— Значыць з-за гэтага ўвесь дом не можа падключыцца?

— Мы праводзілі нараду ў першага намесніка кіраўніка адміністрацыі з Мінгазам... Таму што там яшчэ шэраг розных пытанняў быў у Мінгаза: па лічыльніках і г.д. І вызначылі, каб не пакутавалі ўсе з-за гэтых трох кватэр. Таму мы газ у іх абрэжам, каб пусціць астатнім. І па інструктажы мы з Мінгазам яшчэ канчаткова вызначаемся. Мы дамовіліся, каб пусціць без інструктажу, але, разам з тым, працуем з жыхарамі, што засталіся, каб яны праходзілі інструктаж. таму што ўсе члены сям'і павінны прайсці інструктаж, у Мінгазе. Навучанне і інструктаж па правілах карыстання.

— Мне сказалі жыхары, што ў доме не працуюць ліфты таксама з-за недапрацовак у будаўніцтве...

— Ліфты прынятыя.

— Але я на свае вочы бачыла, што ліфты не працуюць.

— Неяк не задавалі такога пытання. Яны ў працоўным стане, усё як паложана.

— Але яны не працуюць.

— Можа, іх проста не ўключалі яшчэ... Дом перададзены на абслугоўванне ЖРЭА.

— Ужо перададзены дакладна?

— З 1 красавіка перададзены на абслугоўванне...

— Мне сказалі, што ЖРЭА не можа абслугоўваць дом з-за будаўнічых дэфектаў. Літаральна нядаўна ў доме была аварыйная сітуацыя і аварыйка не прыехала, таму што дом не абслугоўваецца ЖЭСам.

— Дом належыць таварыству ўласнікаў "Судмаліса—2008". Гэта ўласнік. Гэта іх агульная маёмасць. Яны заключылі дамову са ЖРЭА, і гэта іх дамоўныя ўзаемаадносіны. Калі нейкія ёсць пытанні будаўнічыя на працягу двух гадоў (гарантыйны тэрмін), то будаўнікі іх выпраўляюць.

— Фактычна дом гатовы да эксплуатацыі, так?

— Большасць кватэр заселены. Зараз ёсць пытанні і нязручнасці. Многія электрапліткамі карыстаюцца, пакуль газу няма.

— Жыхары сцвярджаюць, што кватэры не перададзены па акце прыёмкі-перадачы. А вы кажаце, што дом здадзены. Дзіўна неяк. Як вы гэта пракаментуеце?

— Я ж вам сказаў, што дом здадзены. Яны ў БРТІ зарэгістравалі кватэры. А да гэтага ўвесь пакет дакументаў атрымалі. Як бы яны тады ў БРТІ зарэгістравалі дом? А напісаць і сказаць што заўгодна можна. Акрамя газу, з красавіка месяца ніякіх пытанняў да нас не паступала.

— Аднак мне яны кажуць, што яшчэ вельмі шмат заўваг засталося.

— Дык а навошта яны тады даведкі падпісвалі, калі ў іх заўвагі засталіся? Яны прадастаўляюць афіцыйную даведку, што прэтэнзій не маюць. Мы ж улік вядзём. Штотыднёва даём справаздачу кіраўніку адміністрацыі пра ход выпраўлення недахопаў.

— Жыльцы кажуць, што неабходна перарабіць разводку газавых труб першага пад'езда з-за будаўнічых заўваг.

— Там былі нязначныя заўвагі па падфарбоўцы труб. Усе будаўнічыя заўвагі выпраўлены.

— А вы самі былі ў гэтым доме?

— Часта так не бываю. Штотыднёва мы там бывалі разам з будаўнікамі. Асабліва ў сакавіку і красавіку, калі патрэбна было гэтыя даведкі збіраць.

Ад аўтара:

Размова са спадаром Казакоўскім была 19 мая. Якраз праз два дні пасля размовы з дольшчыкамі. Пасля абяцанняў падключыць газ я вырашыла пачакаць вынікаў. Прачакаўшы амаль месяц, ізноў звязалася з жыхарамі дома.

— Газу як не было, так і няма, — адказалі мне яны.

Звязда

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1606




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.