Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Моладзь у Менску адзначае 940-я ўгодкі бітвы на Нямізе    [2007-03-03 12:06:54]
Сёньня а 6-й вечара актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” разам з прадстаўнікамі іншых моладзевых рухаў каля станцыі мэтро “Няміга” ўскладаюць кветкі. Такім чынам яны вырашылі ўшанаваць памяць бітвы на Нямізе, якая адбылася 940 гадоў таму. Паколькі да акцыі вырашылі далучыцца моладзевыя актывісты дэмакратычнага руху, арганізатары не выключаюць, што могуць адбыцца інцыдэнты з байцамі спэцназу міліцыі. Каля станцыі мэтро знаходзіцца наша карэспандэнтка. Лунёва: “Менавіта ў гэтыя хвіліны пачалася акцыя. Нягледзячы на тое што ў Менску а палове на шостую пачаўся моцны дождж, моладзевыя актывісты прыйшлі на станцыю Няміга, а адтуль пайшлі шэсьцем у бок Палацу спорту. Кожны ў руках трымае дзьве белыя і адну чырвоную кветкі, а таксама сьцяжкі з выявай гербу Менску. Моладзь лічыць, што менавіта дату бітвы на Нямізе 940 гадоў таму, пад якой Менск упершыню узгадваецца ў летапісу, трэба лічыць днём горада. Затрыманьняў пакуль няма, супрацоўнікі міліцыі ў цывільным ня ўмешваюцца ў акцыю, але ідуць на адлегласьці недзе 100 мэтраў ад калёны моладзі. У акцыі бяруць удзел актывісты незарэгістраванага мін’юстам “Маладога фронту”, “Моладзі БНФ”, так званага руху “Зубр”, якога ўжо не існуе, і іншых арганізацый. Прысутная толькі моладзь, хаця арганізатары акцыі сьцьвярджаюць, што яны запрашалі некаторых палітыкаў, але нікога зь іх тут няма”. Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1608




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.