Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Арлоў выдасць працяг бэстсэлера “Краіна Беларусь”    [2011-08-29 21:58:49]
Да канца года з'явіцца працяг бэстсэлера аднаго з самых знакавых беларускіх аўтараў Уладзіміра Арлова “Краіна Беларусь”. Пра гэта літаратар і гісторык, які сёння адзначае 57-мы дзень народзінаў, распавёў карэспандэнту TUT.BY.

300-старонкавы альбом “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя”, над якім Уладзімір Арлоў і мастак Зміцер Герасімовіч працавалі пяць гадоў, пабачыў свет у 2003-м у славацкім выдавецтве. Шыкоўнае выданне, 5-тысячны наклад якога стаў бібліяграфічным рарытэтам, сведчыць аб тым, што гісторыя нашай краіны — частка і неад’емны складнік агульнаеўрапейскага працэсу.

Як паведаміў імяніннік, да канца года мае выйсці перавыданне “Краіны Беларусь”, а таксама працяг кнігі. Новае выданне засяродзіцца на гісторыі адной з наймагутных дзяржаў сярэднявечнай Еўропы Вялікага Княства Літоўскага.

Прычым, па словах аўтара, храналогія кнігі выйдзе за межы традыцыйнага ўспрыняцця ВКЛ.

“Выдадзеная нядаўна энцыклапедыя “Вялікае Княства Літоўскае” сканчаецца трэцім падзелам Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. Хаця насамрэч гісторыя ВКЛ на гэтым не завяршылася. Пытанне аднаўлення адной з наймагутнейшых сярэднявечных дзяржаў Еўропы паўставала і на пачатку XIX стагоддзя падчас вайны Напалеона з Расіяй, і на зачыне XX, калі яе адрадзілі браты Луцкевічы, — тлумачыць Уладзімір Арлоў. — Апроч гэтага асаблівая ўвага ў новай кнізе нададзена лёсу Вільні, якую Сталін у 1939 годзе аддаў літоўцам, і беларускай спадчыне ВКЛ. Заключная глава прысвечана цяперашняму стану беларускай меншасці ў Літве”, — распавёў Уладзімір Арлоў.

Арлоў вядомы як адзін з папулярызатараў беларусацэнтрычнай мадэлі гісторыі ВКЛ.

“Для нас Літва ў гістарычнай перспектыве — Беларусь. Таму, спадзяюся, надыдзе час, калі кожны адукаваны грамадзянін Беларусі будзе ведаць, што літвіны — гістарычны назоў беларусаў. Галоўная задача, каб гэта пазіцыя ўкаранілася ў беларускім грамадстве, а наш гістарычны пашпарт і памяць сталі больш важкімі. Калі праўда пераможа ў нашых галовах, у тым ліку і на самым версе, тады і наша пазіцыя будзе транслявацца за межы краіны”, — тлумачыў Арлоў у інтэрв’ю TUT.BY.

Гісторыйка ад Арлова:

— Дырэктарка адной мінскай кнігарні распавяла мне гісторыю, як аднойчы да яе ў краму завіталі супрацоўнікі прэзідэнцкай адміністрацыі, праявіўшы непадробную зацікаўленасць да “Краіны Беларусь”. Паколькі здарылася гэта даволі хутка пасля канфіскацыі з продажу іншай маёй кнігі — “Адкуль наш род”, жанчына не на жарт спалохалася. Якім жа было яе здзіўленне, калі нечаканыя госці папрасілі аформіць 50 асобнікаў кнігі па безнаяўным разліку. Хутка пасля гэтага Лукашэнка ўручаў маю кнігу лаўрэатам прэзідэнцкага фонду падтрымкі адоранай моладзі”.

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.