Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Культуролаг: Кінатэатр сёння - гэта атракцыён накшталт Дыснэйлэнду    [2011-09-13 19:21:54]
Кінакрытык Антон Сідарэнка каментуе закрыццё відэакомплекса “Цэнтр Відэа”.

Еўрарадыё: З 1 снежня закрываецца “Цэнтр Відэа”, дзе паказвалі так званае кіно не для ўсіх. Відаць, такіх аказалася вельмі мала. Чаму арт-хаўс, класіка кіно не карыстаецца папулярнасцю ў Беларусі?

Антон Сідарэнка: Справа ў тым, што тэхнічны прагрэс не стаіць на месцы. Усё часцей мы глядзім кіно на экране манітора камп’ютара, мы карыстаемся торэнтамі, мы перапісваем з флэшкі на флэшку, і тым самым мы наносім эканамічныя страты кінапракату. Чым менш мы ходзім у кіно, тым менш грошай трапляе ў кінапракат, тым менш пракатчыкі атрымліваюць прыбытку. Таму, зразумела, сеансы арт-хаўсу становяцца ўсё больш стратнымі. Як вынік - яны знікаюць з рэпертуару.

Еўрарадыё: На вашу думку, аматары арт-хаўсу перасталі хадзіць у кіно і глядзяць фільмы дома?

Антон Сідарэнка: Я не магу паверыць, што ў такім горадзе, як Мінск, з двухмільённым насельніцтвам не знойдзецца людзей на некалькі сеансаў у дзень у адным кінатэатры. Справа ў тым, што людзі нейкім іншым чынам гэтае кіно “ўжываюць”. Яны глядзяць гэтыя фільмы дома ў нейкіх невялічкіх аўдыторыях. Я ведаю, што з’яўляюцца кафэ, дзе ёсць свае кінаклубы. Кінапракат папросту больш не займаецца гэтым, бо ёсць магчымасць глядзець гэтае кіно недзе ў іншым месцы.

Еўрарадыё: Але калі людзі глядзяць аўтарскае кіно дома, часта, займаючыся пры гэтым рознымі бытавымі справамі, ці не губляецца культура прагляду фільмаў?

Антон Сідарэнка: Вы маеце рацыю. Зразумела, кіно, кінапракат – гэта зусім іншая з’ява, чым тая, што была 10, 23, 30 гадоў таму, калі людзі ішлі ў кіно, каб атрымаць не толь асалоду, але і дакрануцца да нечага высокага, гэтыя часы мінулі.

Цяпер кінатэатр, па-першае, гэта атракцыён, гэта нешта накшталт Дыснэйлэнду, куды мы прыходзім, апранаем стэрэаакуляры і глядзім стужкі 3-дэ, нейкія лічбавыя атракцыёны. А тое кіно, арт-хаўс, аўтарскае кіно - гэтае кіно застаецца для больш абмежаванай аўдыторыі. Вядомы расійскі рэжысёр з беларускім каранямі Сяргей Лазніца сказаў неяк у інтэрв’ю, што калі мы хочам глядзець камедыю, то тады мы павінны ісці ў кінатэатр і глядзець камедыю разам з усімі, а калі мы жадаем убачыць драму, нейкія перажыванні атрымаць з экрана, таму мы павінны застацца сам насам з сабой застацца і глядзець.

Еўрарадыё: Атрымліваецца, што смех і гумар – гэта калектыўная рэч, а перажыванне індывідуальнае.

Антон Сідарэнка: Гэта яго такая думка была і, я думаю, што ён мае рацыю. Вядома, больш зручна глядзець кіно тады, калі мы маем час, калі мы падрыхтаваныя да гэтага. На жаль, сучасны рытм, сучаснае жыццё складаецца так, што мы не заўсёды можам хадзіць у кіно. Закрыццё Цэнтра Відэа – гэта не трагедыя. Гэта такая заканамернасць. Усе ж паказ з DVD - гэта мінулы час. Прыходзяць новыя тэхналогіі. І я ўпэўнены, што Мінск неўзабаве атрымае магчымасць глядзець актуальнае, новае кіно на экране. Цэнтр Відэа – гэта было нешта больш архіўнае, кінакласіка, а Мінску патрэбны кінатэатр, дзе будуць прэм’еры, будуць тыя стужкі, што ўчора былі у Канах, а сёння яны павінны быць у Мінску. Я ўпэўнены, што ў нас так будзе хутка.

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.