Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Генпракуратура канстатуе шматлікія парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў Мінску    [2011-09-13 19:34:32]
Як паведаміў 8 верасня журналістам начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генпракуратуры Павел Радзівонаў, такая выснова зроблена на падставе выбарачнай праверкі, праведзенай у квартале вуліц Інтэрнацыянальная, Камсамольская і Рэвалюцыйная непадалёк ад будынка пракуратуры.
Устаноўлена, што абсалютная большасць рэкламы на фасадах будынкаў, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць, знаходзіцца там незаконна. Складзена 19 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да распаўсюджвальнікаў рэкламы. Шэсць з іх зараз разглядаюць у судах.

Паводле вынікаў праверкі Генпракуратура накіравала дакладную запіску аб узмацненні кантролю за размяшчэннем рэкламы ў Міністэрства культуры і Мінскі гарвыканкам.

Як зазначыў Радзівонаў, падчас праверкі была выяўлена яшчэ адна праблема. Нават у тых нешматлікіх выпадках, калі ўзгадненне на размяшчэнне рэкламы існавала, само яе размяшчэнне не адпавядала патрабаванням заканадаўства. У якасці прыкладу Радзівонаў прывёў два будынкі на вуліцы Камсамольская. Абодва яны ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць. У першым выпадку рэкламай занята практычна 40% фасада, у другім — на фасадзе знаходзяцца сем відаў рознакаляровай рэкламы. «Эстэтычнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці ад гэтага церпіць», — канстатаваў прадстаўнік Генпракуратуры.

Ён паведаміў, што ў Мінкультуры накіраваны ліст з патрабаваннем перагледзець выдадзеныя ўзгадненні і разгледзець пытанне аб дэмантажы рэкламы. Пастаўлена таксама пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці шэрагу работнікаў міністэрства за парушэнне заканадаўства аб ахове культурнай спадчыны.

Радзівонаў паведаміў, што ў Беларусі больш як 5 тыс. аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку ў Мінску — прыблізна 300. Вырашаць праблему іх аховы Генпракуратура мае намер з Міністэрствам культуры, з якім у ліпені было заключана адпаведнае пагадненне.

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.