Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : У Мінску адновяць тэатр часоў Буйніцкага    [2011-09-13 19:35:04]
«Беларуская вечарына ў стылі Ігната Буйніцкага», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння акцёра і тэатральнага дзеяча, адбудзецца 15 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны зав., 5) у Мінску, паведамляюць Навіны Беларусі.
У часе мерапрыемства госці ўбачаць, як студэнты Універсітэта культуры «паспрабуюць праспяваць і станцаваць тое, што было пры Буйніцкім»; будзе гучаць хор.
Ад 22 жніўня ў музеі працуе выстава «Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра», на якой прадстаўленыя арыгінальныя фота, паштоўкі з выявай Буйніцкага і акцёраў яго трупы, копіі афіш і праграм з анонсамі іх выступаў. Экспазіцыя створаная з дакументаў ўласнага фонду і фондаў Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Ігнат Буйніцкі нарадзіўся 22 жніўня 1861 у вёсцы Палівачы (цяпер Глыбоцкі раён). Скончыў Рыжскае каморніцкае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Вярнуўся ў родныя мясціны, дзе працаваў каморнікам.

Самадзейны тэатр Буйніцкі заснаваў у 1907 годзе ў сваёй сядзібе ў Палівачах. У рэпертуары былі невялікія сцэнкі і пастаноўкі па творах Крапіўніцкага, Ажэшкі, Чэхава, Каганца, Купалы. У 1913 годзе тэатр Буйніцкага быў зачынены з-за фінансавых цяжкасцяў. Праз чатыры гады тэатральны дзеяч ініцыяваў арганізацыю Першага беларускага таварыства драмы і камедыі — прафесійнага тэатра ў Мінску, які стаў папярэднікам тэатра ім. Янкі Купалы.

Падчас Першай сусветнай вайны Буйніцкі быў на вайсковай службе ў Маладзечне. 22 верасня 1917 года ён памёр на сцэне падчас рэпетыцыі (ён займаўся салдацкай самадзейнасцю). Яго пахавалі на мясцовых могілках, але пазней перапахавалі ў Празароках на цэнтральнай плошчы.

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.