Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : На рэканструкцыю ТЮГу няма грошай    [2011-09-15 23:04:20]
Ужо больш за два гады будынак насупраць адміністрацыі прэзідэнта чакае рамонту.

Тым часам спектаклі Тэатру юнага гледача праходзяць на сцэне Дому літаратара — у будынку, які раней належаў Саюзу пісьменнікаў, а пасля быў захоплены адміністрацыяй прэзідэнта. «Будынак тэатру па вул. Энгельса закрылі на рамонт у 2009 г. Архітэктурны праект рэканструкцыі прайшоў экспертызу. Першапачаткова планавалася выдаткаваць 100 млрд руб. Потым бюджэт скарацілі да 60 млрд. Урэшце каштарыс рэканструкцыі зрэзалі да 37,5 млрд руб.», — апавядае дырэктар тэатру Юрый Кулік. Але грошы Ленінскаму кіраўніцтву капітальнага будаўніцтва (арганізацыі, што адказвае за рэканструкцыю) гэтак і не паступілі. Такім чынам, працы адкладаюцца яшчэ на два гады — да 2013 г.
Працаўнікі тэатру звяртаюць увагу на тое, што рамонту тут не было з 1956 г. За гэты час састарэлі трубы, праводка, працякае дах — тут стала небяспечна заставацца. Шмат што залежыць ад таго, якім будзе новае абсталяванне.

«Збіраліся набываць кітайскае, бо яно таннейшае.
Тым часам італьянскае больш якаснае і можа праслужыць у пяць разоў даўжэй, але цяпер імкнуцца на ўсім зэканоміць», — гавораць у тэатры.

Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача мае больш як паўвекавую гісторыю. Першы ТЮГ быў адкрыты ў Менску ў 1931 г. і праіснаваў да ліпеня 1941 г. У 1956 г. Беларускі ТЮГ расчыніў свае дзверы зноў, а ў 2006 г. адзначалася ягонае 50-годдзе. Афіцыйна маштабная рэканструкцыя распачалася тут напрыканцы 2008 г.

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.