Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : У Мінску ў раёне Кастрычніцкай плошчы арабская кампанія пабудуе 5-зоркавы атэль - М. Паўлаў    [2007-03-12 12:38:39]
У Мінску буйная будаўнічая арабская кампанія мае намер пабудаваць пяцізоркавы атэль. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў. Паводле яго слоў, адпаведная дамоўленасць дасягнута па выніках перагавораў, якія адбыліся ў ходзе візіту афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Мэр сталіцы адзначыў, што ўзвядзенне атэля стане першым праектам у супрацоўніцтве Мінска і ААЭ і будзе весціся па даручэнню кіраўніка дзяржавы. "З гэтай мэтай у ходзе візіту я азнаёміўся з аб'ектамі, што фінансуе арабская кампанія, якая выказала жаданне будаваць у Мінску пяцізоркавы атэль", - сказаў субяседнік. На гэты час эскізны праект аб'екта прайшоў ужо стадыю ўзгаднення. "Гэта будзе атэль вельмі высокага ўзроўню. Сёння ў Мінску такіх гасцініц няма", - падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама. Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі, будаўніцтва атэля арабскі бок пачне ў гэтым годзе. А завяршыць работы плануецца за 2 гады. Права эксплуатацыі атэля будзе належаць гэтай кампаніі. Прадугледжваецца, што сучасны аб'ект сэрвісу з'явіцца ў раёне Кастрычніцкай плошчы, дадаў Міхаіл Паўлаў. БелТА

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1606




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.