Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Сабраныя 773 подпісы ў абарону кляштара бэрнардынцаў    [2007-03-15 13:41:55]
Менская рымска-каталіцкая абшчына сьвятога Іосіфа, зарэгістраваная ў Касьцёле сьвятых Сымона і Алены сталіцы, сабрала ўжо 773 подпісы пад зваротам да кіраўніка дзяржавы з заклікам вярнуць вернікам помнік архітэктуры барока XVII стагодзьдзя -- комплекс будынкаў кляштара бэрнардынцаў з касьцёлам, разьмешчаных па вуліцы Кірыла і Мятода, 4,6,8. Як паведаміла БелаПАН сябра член камітэта абшчыны Івона Мацукевіч, збор подпісаў пачаўся 7 сакавіка пасьля таго, як стала вядома аб плянах Менскага гарвыканкаму перадаць будынкі інвэстарам для іх рэканструкцыі і прыстасаваньня пад гатэльны комплекс і аб'екты гандлёва-бытавога прызначэньня. "Ужо 13 сакавіка мы накіравалі звароты з 773 подпісамі прэзыдэнту краіны, а цяпер працягваем гэту акцыю", - сказала І.Мацукевіч. "Самае страшнае - калі людзей падманваюць улады, -- заявіла яна. – Летась у траўні, яшчэ за некалькі дзён да рашэньня Менгарвыканкаму аб перадачы сьвятыні інвэстарам, нас запэўнівалі ў тым, што будынкі будуць вернуты вернікам". Вернік Алесь Белы, у сваю чаргу, зьвярнуў увагу на тое, што кляштар бэрнардынцаў, узьведзены на дабрачынныя, а не дзяржаўныя сродкі, быў незаконна канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расейскай імпэрыі пасьля падаўленьня нацыянальна-вызваленчага паўстаньня супраць расейскага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. "І ў незалежнай Беларусі трэба было б адмяніць гэту несправядлівасьць, тым больш што ў сталіцы, дзе 30 каталіцкіх абшчын маюць толькі шэсьць храмаў, катастрафічна не хапае касьцёлаў", - сказаў А.Белы. У інтэрвію БелаПАН старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў паведаміў, што ТБМ таксама пачало збор подпісаў за перадачу вернікам будынкаў былога кляштара. Цяпер у будынку былога храма разьмяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва. Пачынаючы з 19 сакавіка 2004 года вернікі двойчы на дзень праводзяць набажэнствы каля будынку былога касьцёла. Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1606




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.