Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Пра мову…    [2007-03-15 14:28:01]
«Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца. Наступная станцыя…» — гэта мы чуем кожны раз, заходзячы ў гарадзкі транспарт. Для кагосьці гэта і ёсьць адзіная крыніца вывучэньня роднае мовы, адзінае месца, дзе можна яе пачуць — аўтобус або мэтрапалітэн. Дзіўна. Але ўсе лічаць сябе беларусамі... Аднойчы на канцэрце да мяне падышла дзяўчына і спытала: «А вы ня ведаеце, дзе тут прыбіральня?». Я ў адказ зрабіла такі спалоханы твар (як жа гэта, у мяне спыталі штосьці па‑беларуску?), што бедная дзяўчына яшчэ да таго, як я зразумела, што ад мяне хацелі, сказала: «Выбачайце», — і пайшла далей шукаць тую самую прыбіральню. Сорамна? Канечне. Ня ведаць, што значыць «прыбіральня», — якая ж я беларуска? Сорамна... І сорамна будзе яшчэ шмат часу, пакуль не пачнецца зноў беларускае адраджэньне. Я лічу, перш‑наперш, яно павінна ісьці зьверху, але я цяпер не пра гэта. На ўроках беларускай мовы, літаратуры колькі разоў гучалі словы: «Шануйце, любіце, паважайце родную мову!», «Роднае слова — гэта наш гонар, наша краса, наш скарб!», «Беларуская мова — другая па мілагучнасьці ў сьвеце!» і гэтак далей, але як толькі мы чулі званок, мы хутка забываліся на гэтыя прыгожыя, мілыя сэрцу словы. Яны чамусьці хаваліся ў самы патаемны куточак кары галаўнога мозгу і ўсплывалі зноў толькі на наступных уроках. Сорамна? Канечне. А затое моладзь, якая размаўляе па‑беларуску сёньня, чамусьці завецца апазыцыйна настроенай, нягледзячы на тое, што мова зусім не паказвае палітычнае арыентацыі. Затое 75 % беларускай музыкі на радыёстанцыях не ўключаюць ніводнае песьні на беларускай мове... Сорамна? Аднойчы на 25 Сакавіка, нашае сапраўднае неафіцыйнае сьвята, я паспрабавала цэлы дзень размаўляць па‑беларуску: праз паўдні я здалася. А гэта выявілася сапраўды цяжкім. У школе нас вучылі высокім словам, такім, як самаадданасьць, пачуцьцё ўласнай годнасьці і інш., а ў жыцьці мы ня ведаем, як будзе «фэн» па‑беларуску. Чаму ж так? Дык які ў нас білінгвізм, калі на роднай мове мы і дня размаўляць ня можам, і не таму што нешта нязручна, а таму што на побытавым узроўні мы гэтага зрабіць фізычна ня можам. Сорамна? Мне — не, я хоць бы спрабавала. А вам? Студэнтка Дар’я Бонда Наша Ніва

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1608




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.