Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Старая Вільня ў Менску    [2007-03-16 03:35:51]
Літоўская амбасада ў Беларусі прэзэнтуе выставу знакамітага фатографа Кястуціса Стошкуса “Вільня. Фатаграфіі старога гораду”. Кястуціс Стошкус ад 1994 году, працуючы ў Літоўскім нацыянальным музэі, стала ўдзельнічае ў арганізацыі выданьняў і выставак старой фатаграфіі. У дыялёгу з гістарычнай фатаграфіяй сфармаваліся асноўныя аспэкты архітэктурнай фатаграфіі Стошкуса. Параўноўваючы гарадзкія пэйзажы сучасных і старых фатаграфій, мастак нібыта падказвае, што захавалася, і што назаўсёды ўжо згублена. Паказваючы цяперашні стан помнікаў, ён папярэджвае пра тое, што заўтра можа назаўсёды зьнікнуць. У архітэктурную фатаграфію Стошкус не ўводзіць штодзённыя здарэньні. Для аўтара больш важны сам стары горад, а не яго зьменлівыя жыхары. Людзі на ягоных фотаздымках зьяўляюцца рэдка, тым самым паказваючы маштаб помнікаў. Будынкі ён звычайна фатаграфуе з мінімальнай адлегласьці, стоячы крыху ў баку. Такім чынам, фатограф падкрэсьлівае аб’ём будынку, канструкцыі і дэталі дэкору, а таксама стварае ўражаньне прасторы. Дзейнасьць Кястуціса Стошкуса разнастайная. Ён папулярызуе архітэктуру Вільні, працы больш раньніх фатографаў і сучасных мастакоў, паведамляе прэсавая служба амбасады Літвы ў Беларусі. Фотавыстава Кястуціса Стошкуса “Вільня. Фатаграфіі старога гораду”. адкрыецца 21 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы.


Могілкі бэрнандынцаў(1996)


Званьніца сьвятога Ёнаса Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1606




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.