Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Гандлёвы цэнтр "Карона" рыхтуе да адкрыцця буйнейшы ў Беларусі магазін адзення "Модны Мол"    [2007-03-17 13:47:59]
Гандлёвы цэнтр "Карона" рыхтуе да адкрыцця буйнейшы ў Беларусі магазін адзення "Модны Мол". Ён будзе размешчаны на другім паверсе ГЦ, паведамілі БЕЛТА у аддзеле маркетынгу "Кароны". Агульная плошча "Мола" складзе 3,5 тыс.кв.м, гандлёвая плошча асобнага магазіна вар'іруецца ад 110 да 320 кв.м. У цэлым "Мол" уключыць у сябе 21 магазін. Сярод іх будуць прадстаўлены манабрэнды СK jeans, Mark O'Polo, Stefanel, Sisley, Benetton, Morgan, Motivi, Axara, Olsen і многія іншыя, маладзёжныя маркі Lulu Castagnette і House. Таксама ў новым ГЦ будуць прадстаўлены магазіны французскай бялізны DIM і моднай біжутэрыі Riviera. Акрамя таго, плануецца адкрыць два мультыбрэндавыя бутыкі Dress Code і Concept. Спецыялісты "Кароны" падкрэслілі, што "Модны Мол" з'яўляецца унікальным праектам для нашай краіны. Кожны магазін будзе адкрыты з выкананнем патрабаванняў франчайзінгу, што азначае выкананне ўсіх фірменных стандартаў работы маркі: афармленне інтэр'ера, паўнацэннасць актуальнай калекцыі, рэкамендаваная сетка рознічных цэн, навучанне кансультантаў. Магазіны будуць адкрывацца паступова, і, як заяўляюць у гандлёвым цэнтры "Карона", да пачатку мая будуць адкрыты ўсе з заяўленых. Разам з "Модным Молам" на другім паверсе гандлёвага цэнтра адкрыецца забаўляльны цэнтр "Дыскаверы" і супермаркет бытавой тэхнікі "Карона-Тэхна". Атракцыёны і дэкарацыі забаўляльнага цэнтра агульнай плошчай больш як 400 кв.м будуць аб'яднаны адзінай ідэяй кругасветнага падарожжа. У "Дыскаверы" прадугледжана і спецыяльнае дзіцячае меню. У аддзеле маркетынгу дадалі, што "Карона-Тэхна" на момант адкрыцця таксама зойме пазіцыю буйнейшага супермаркета (1,7 тыс.кв.м) і прадставіць да 50 брэндаў бытавой тэхнікі і электронікі: Sony, Philips, Panasonic, Bosh, LG, Samsung, Moulinex, Rowenta, Indesit і многія іншыя. Штодзённа другі паверх гандлёвага цэнтра "Карона" разлічвае прымаць ад 6 тыс. да 9 тыс. пакупнікоў. БелТА

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.