Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Маліцца за храм бэрнардынцаў прыйшло болей людзей, чым на акцыю на Кастрычніцкай    [2007-03-20 17:24:57]
Увечары 19 сакавіка больш за 130 чалавек з запаленымі сьвечкамі ўзялі ўдзел у маленьні за вяртаньне манастыра бэрнардзінцаў з каьсцёлам менскай рымска‑каталіцкай абшчыне сьвятога Іосіфа, што зарэгістравана ў Чырвоным касьцёле сталіцы. Такім чынам у дзень сьвятога Іосіфа ля сценаў былога храму вернікі адзначылі другую гадавіну маленьняў за вяртаньне сьвятыні. Яны адбываюцца па вечарах а 19-й гадзіне пад мурамі найбольшага ў сталіцы культавага збудаваньня. Паводле сяброўкі камітэту абшчыны Івоны Мацукевіч, зь 7 сакавіка сабрана больш за 3 тыс. подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртаньне вернікам помніка архітэктуры барока XVII стагодзьдзя. І. Мацукевіч заявіла, што ўлады «расьпялі наш касьцёл, як дзьве тысячы гадоў таму расьпялі Ісуса Хрыста». — Мы не проста два гады молімся ля храму за яго вяртаньне вернікам, — кажа Мацукевіч. — Наша малітва сьведчыць: мы хрысьціяне, якім неабыякава, што ў нашым храме Садом і Гамора. Паводле Мацукевіч, два гады таму начальнік аддзела па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцей Менскага гарвыканкаму Ала Рабіцава заявіла, што вернікі ня змогуць асіліць аднаўленьне сьвятыні. — У зьвязку з гэтым, — сказала Мацукевіч у інтэрвію агенцтву БелаПАН, — улады плянуюць правесьці рэканструкцыю будынку касьцёлу ў канцэртную залю, дзе нам толькі калі‑нікалі дазволяць выступіць. Збор подпісаў пачаўся пасьля таго, як стала вядома аб планах Менгарвыканкаму перадаць будынак манастыра інвэстарам дзеля рэканструкцыі і прыстасаваньня пад гасьцінічны комплекс і аб’екты гандлёва‑бытавога прызначэньня. Манастырскі комплекс, узьведзены на сродкі дабрачынцаў, а не казны, канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расейскай імпэрыі пасьля падаўленьня нацыянальна‑вызвольнага паўстаньня супраць расейскага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У будынку былога храму дагэтуль размяшчаюцца архівы. Радыё Рацыя

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.