Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Зьнішчаны габрэйскі мэмарыяльны знак у цэнтры Менску    [2007-03-20 17:25:54]
Днямі

з дому № 13 па вуліцы Раманаўская Слабада, што на рагу з вуліцай Сухой зьнікла яшчэ адна памятка аб

Галакосьце.

Гэта была невялічкая памятная шыльда, усталяваная грамадзкасьцю нямецкага

Брэмэну яшчэ 17 гадоў таму. На ёй быў надпіс, які паведамляў пра тое, што нацыстамі ў Менску былі

забітыя брэменскія гэбраі. Гэтая трагедыя адбылася акурат 65 гадоў таму… Да гэтае жалобнае даты быў

прытарнаваны мітынг 2 сакавіка на старажытных габрэйскіх могілках, да якіх і вядзе вуліца Сухая.

Там габрэйскую грамаду й гасьцёў беларускае сталіцы чакала непрыемная неспадзеўка… Вандалы

пашкодзілі манумэнт на могілках, усталяваны гэтаксама на ўспамін пра габрэяў зь Нямеччыны, якія

знайшлі ў гэтай зямлі свой вечны спачын. Была абламаная мэталічная табліца з тэкстам, пашкоджаны

камень.

Такія выпадкі сталі ў Беларусі звычайнай справаю. Але гэтым разам цынізм

вандалаў уражвае. Раён вуліцаў Сухой, Караля й Калектарнай былі рэшткамі менскага гета. Сюды ж былі

дэпартаваныя габрэі з Брэмэну, Гамбургу, Дзюсэльдорфу. У 1942 г. іх усіх сотнямі забівалі на гэтых

самых могілках. Пэўна да гэтае гадавіны й была прытарнаваная цяперашняя злачынная акцыя па

апаганьваньні памяці ахвяраў Галакосту…

У перастройку камуністы дазволілі немцам ушанаваць

памяць пра сваіх землякоў‑габрэяў менавіта гэтай сьціплаю мэмарыяльнай таблічкаю на доме, дзе

месьціцца дасёньня хлебная крама. Цяпер і яе няма. Мяркуючы па аналягічных злачынных выхадках і

гэтая застанецца беспакаранаю.

С.Харэўскі
Наша Ніва

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1606




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.