Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : У разбурэньні "лавы Клінтана" няма "грамадзка небясьпечных дзеяньняў"    [2007-03-22 12:52:54]
Супрацоўнікі Мінскага РУУС другі раз адмовіліся распачынаць крымінальную справу паводле факту разбурэньня невядомымі "лавы Клінтана" ў Курапатах. Дасьледчык тэмы сталінскіх рэпрэсіяў, кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў атрымаў пісьмовы адказ ад міліцыі Бараўлянскага сельсавету. У пастанове напісана, што справа не заведзеная, бо ў апаганьваньні "лавы Клінтана" "няма грамадзка небясьпечных дзеяньняў". "Я размаўляў з опэрупаўнаважаным Дударавым. Ён мне паведаміў, што крымінальная справа не заведзеная, але сьледчыя дзеяньні праводзяцца. Карацей, яны самі заблыталіся і не разумеюць, што робяць", – паведаміў "Свабодзе" Ігар Кузьняцоў. "Яны ўжо тры разы заводзілі крымінальную справу па фактах разбурэньня лавы, але злачынцаў так і не знайшлі. Яшчэ раз могуць пачаць справу толькі калі зьявяцца новыя акалічнасьці. А якія могуць зьявіцца акалічнасьці, калі яны прыйшлі да выснову, што "лава Клінтана не зьяўляецца гісторычнай каштоўнасьцю? Яна падвялі ўсё пад тое, што новых акалічнасьцяў ня зьявіцца", – заявіў Ігар Кузьняцоў. "Лава Клінтана" – гэта мэмарыяльны знак "Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці", які ўсталяваў прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан у Курапатах у 1994 годзе. Лаву Клінтана апаганьвалі адзінадцаць разоў. Злачынцаў ніводнага разу не знайшлі. Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1606




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.