Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Правы па-беларуску даводзіцца чакаць    [2007-03-26 01:27:09]
У Беларусі нацыянальнае пасьведчаньне кіроўцы па замоўчваньні афармляецца па-расейску. Афармленьне на беларускай мове дагэтуль зьвязана з вялікімі тэхнічнымі складанасьцямі. Так прынамсі са скрухай адзначаюць у cталічным Міжраённым экзамэнацыйным аддзеле ДАІ, што разьмешчаны на вуліцы Сямашка, 19 Аргумэнты чыноўніка Нягледзячы на наяўнасьць пасьпяховых прэцэдэнтаў атрыманьня беларускамоўных правоў, міліцэйскія чыноўнікі да гэтай пары вельмі неахвотна ідуць насустрач. Сярод аргумэнтаў "супраць" старшыня экзамэнацыйнай камісіі Ўладзімер Сьпірыдовіч называе магчымыя складанасьці з правамі за мяжой, спасылаецца на ўнутраныя інструкцыі, паводле якіх гэтыя дакумэнты мусяць падпісвацца па-руску і па-ангельску, у рэшце наракае на праблемы з праграмным забесьпячэньнем кампутара. Парады пераможцаў У Таварыстве беларускай мовы паведамілі, што ў сталіцы ўжо ёсьць некалькі кіроўцаў зь беларускімі пасьведчаньнямі. Сярод іх сябра ТБМ Людміла Грыцэвіч: – Я напісала заяву на імя начальніка МРЭА ДАІ, з просьбай у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам аб мовах надрукаваць мне пасьведчаньне на першай дзяржаўнай мове. Пры наяўнасьці пісьмовага звароту чыноўнікі мусілі даць адказ цягам месяцу. У маім выпадку, паколькі я патрабавала выкананьня Закона, ён мог быць толькі станоўчым. Больш таго, мы два гады таму распрацавалі і перадалі ў МРЭА кампутарную праграму для беларусізацыі друку пасьведчаньняў, таму надалей праблемаў быць не павінна, – дадае спадарыня Людміла. Жыхар Баранавічаў Віктар Мязяк стварыў прэцэдэнт у сваім горадзе: – На маю просьбу чыноўнікі моцна зьдзівіліся і сказалі, што кампутарная праграма для выдачы беларускамоўных правоў не прыстасаваная, да таго ж ім патрэбны дазвол зь Менску. Я па сваіх справах праз пару дзён быў у сталіцы і зайшоў у рэспубліканскае Ўпраўленьне ДАІ. Там мяне зразумелі. Акрамя таго, даручылі менскім праграмістам пракансультаваць баранавіцкіх калегаў па пытаньнях пераналадкі праграмы. Я лічу, што з пачатку паперы пісаць ня трэба, варта паспрабаваць з чыноўнікамі паразмаўляць па-чалавечы, ня ціснуць на іх, а спакойна тлумачыць сваю пазыцыю. Тады пытаньне вырашаецца хутчэй. Лічбы Па дадзеных МРЭА ДАІ Менску за 2006 год было выдадзена больш за 58 000 вадзіцельскіх пасьведчаньняў. Гэта на 14,5% болей, чым у 2005 годзе. Пры гэтым 28,5 тысячы пасьведчаньняў атрымалі тыя, хто ўпершыню сядае за руль. За апошнія гады зафіксаваны толькі адзін (!) выпадак выдачы пасьведчаньня на беларускай мове ў сталіцы. Гэта адбылося ў 2005-м годзе. Высновы Такім чынам, зварот да вышэйшых міліцэйскіх чыноўнікаў дае свой плён. Кіраўніцтва Ўпраўленьня ДАІ Рэспублікі Беларусь прызнае патрабаваньне выдачы правоў па-беларуску цалкам законным. "Па-беларуску афармляем правы на жаданьне кліента. Перадайце ў МРЭА, што са мной усё ўзгоднена", – кажа аўтару гэтых радкоў прадстаўнік ДАІ рэспублікі Аляксандр Дашкевіч. Але ў рэчаіснасьці афармленьне пасьведчаньня па-беларуску расьцягваецца на некалькі дзён. "Калі б гэта было так проста... Уся рэспубліка на вас працуе", – з дакорам кажа супрацоўніца МРЭА. Як стала вядома, пераналадку праграмы трэба ўзгадняць з вышэйстаячым начальствам, што ўласна і выклікае вялізныя затрымкі з друкаваньнем пасьведчаньня. P.S. Калі ў краіне існуюць дзьве дзяржаўных мовы, варта загадзя клапаціцца пра тое, каб дакумэнтацыя магла лёгка весьціся на любой зь іх. Часу, каб выправіць сытуацыю з тэхнічнай недасканаласьцю праграмаў, было дастаткова. Калі ж ня ўправіліся, чаму не наладзіць кампутар на мову тытульнай нацыі і ў выключных выпадках, па заяве грамадзяніна, не пераналаджваць кампутар на расейскую? Арцём Лява http://www.bulletinonline. org

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.