Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Мінгарвыканкам аб'явіў у 2007-2008 гадах рэканструкцыю Камсамольскага возера маладзёжнай будоўляй    [2007-04-03 17:34:23]
Мінгарвыканкам аб'явіў у 2007-2008 гадах рэканструкцыю Камсамольскага возера маладзёжнай будоўляй. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталь Брэль. Паводле яго слоў, такое рашэнне прынята з мэтай рэалізацыі пратакола даручэнняў прэзідэнта Беларусі, дадзеных 20 кастрычніка мінулага года на сустрэчы з лідэрамі маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" і рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый". Субяседнік расказаў, што ў 2008 годзе камсамольскі рух рэспублікі адзначыць 90-гадовы юбілей. Непасрэдны ўдзел моладзі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі Камсамольскага возера, на яго думку, будзе важкім укладам у гэты праект. Прадугледжваецца, што ўжо на гэтым тыдні сталічныя актывісты пачнуць работы. Юнакі і дзяўчаты будуць прыбіраць тэрыторыю ад смецця, добраўпарадкоўваць дарожкі, высаджваць дрэвы і кусты, адзначыў Віталь Брэль. Актыўныя ж работы тут пачнуцца летам, калі будуць сфарміраваны студэнцкія будаўнічыя атрады. Акрамя таго, у ходзе рэканструкцыі Камсамольскага возера прадугледжана ўстанавіць памятны знак у гонар 90-годдзя камсамола і закласці памятную алею. З гэтай мэтай сярод моладзі будзе праведзены конкурс на лепшы праект знака. Як расказаў начальнік аддзела па справах моладзі Мінгарвыканкама, памятны знак установяць за кошт сродкаў, заробленых на рэспубліканскіх суботніках БРСМ. БелТА

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.