Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Мінкульт: Праектных прапановаў наконт бэрнардынаў няма    [2007-04-14 08:32:33]
У Міністэрства культуры Беларусі не паступалі праектныя прапановы аб рэканструкцыі аб'ектаў былога манастыра бернардзінцаў у Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Абламскі. Ён абвергнуў інфармацыю аб тым, што будынак плануецца прыстасаваць пад гасцінічны комплекс. Выдадзены дазвол на правядзенне навукова-праектных работ камунальнаму унітарнаму прадпрыемству «Мінскпраект» па будынках на вуліцы Кірылы і Мяфодзія, 6 і 8, але ніякіх праектных, эскізных матэрыялаў не паступала. Калі такія з'явяцца, яны будуць разгледжаны на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры ва ўстаноўленым парадку. Экспертамі будуць ацэнены ўсе ініцыятывы па аднаўленню і прыстасаванню аб'ектаў да сучасных умоў, сказаў спецыяліст. Васіль Абламскі лічыць інфармацыю аб планах перабудовы помніка архітэктуры XVII стагоддзя, распаўсюджаную ў Інтэрнэце, піярам. «Асабліва незразумела, што і касцёл святога Іосіфа сюды ўключаюць», - падзяліўся ён. Вось як камэнтуюць словы чыноўніка актывісты руху абароны помнікаў: Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў: “На днях я быў у Абламскага, сытуацыя наступная. Інстытуту праектаваньня далі дазвол на дасьледаваньні, але ён не ўзгадняў свой праект ні з кім. А гэта грубае парушэньне заканадаўства. І вельмі добра, што гэтыя дакумэнты трапілі ў прэсу. Цяпер усе замешаныя ў гэтую справу адказныя асобы будуць адмахвацца ад гэтай справы, усе ўмываюць рукі. А ў нас ёсьць неблагі шанец пахаваць гэты праект. Толькі трэба гэтым шанцам правільна скарыстацца”. Старшыня Таварыства аховы помнікаў Зьміцер Касьпяровіч: “Тое, што ўлады адхрышчваюцца ад гэтага праекту, азначае пэўны посьпех грамадзянскай акцыі па абароне храмавага комплексу. Цяпер трэба рознымі спосабамі ціснуць на ўладу, каб далей разьвіваць гэты посьпех. Рабіць гэта трэба асьцярожна, бо варта памятаць, што ўлады ня раз ужо нібыта саступалі, каб потым давесьці задуманае да канца”. Архітэктар Уладзімер Дзянісаў: “Дзіўна. У мяне была пэўная інфармацыя, што “Менскпраект” падаў свае дакумэнты на разгляд камісіі Міністэрства культуры. 18 красавіка адбудзецца выязная сэсія Беларускай рэспубліканскай навукова-мэтадычнай Рады па ахове помнікаў гістарычнай спадчыны, падчас якой і разгледзяць гэты праект. Чамусьці гэта будзе не ў Менску, а ў Міры”. Мы патэлефанавалі ў Міністэрства культуры, і нам там пацьвердзілі, што па стане на ранак 14 красавіка пытаньне аб узгадненьні эскізнага праекту аб рэканструкцыі кляштару бэрнардзінаў яшчэ стаяла ў парадку дня паседжаньня Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай рады па пытаньнях аховы спадчыны заплянаванага на 18 красавіка. Дзіўна, як начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры гэтага ня ведае. Дарэчы, 18 красавіка — Сусьветны дзень аховы помнікаў. Наша Ніва

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.