Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Бюст Маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава будзе ўстаноўлены ў Мінску 7 мая    [2007-05-03 13:29:51]
Бюст Маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава будзе ўстаноўлены ў Мінску 7 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама. Паводле слоў спецыялістаў, цырымонія адкрыцця бюста вялікага палкаводца пройдзе ў 12.00 у скверы па вуліцы Чыгуначнай у раёне праспекта Жукава. Нагадаем, што рашэнне аб увекавечанні памяці дзяржаўнага ваеннага дзеяча, чатыры разы Героя Савецкага Саюза было прынята ўрадам у жніўні мінулага года. З адпаведнай прапановай выступілі Мінгарвыканкам і Беларускае аддзяленне Міжнароднага грамадскага фонду імя Жукава. Георгій Жукаў нарадзіўся ў 1896 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў войскамі Рэзервовага, Ленінградскага, Заходняга, 1-га Украінскага і 1-га Беларускага франтоў. З 1942 года - намеснік наркама абароны і намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага. 8 мая 1945 года ў Карлхорсце (прыгарад Берліна) у час падпісання канчатковага Акта аб ваеннай капітуляцыі Германіі Савецкі Саюз прадстаўляў Георгій Жукаў. У 1953-1955 гадах - першы намеснік міністра абароны, у 1955-1957 гадах - міністр абароны СССР. Памёр у 1974 годзе. Мемарыяльная дошка вялікаму палкаводцу на тэрыторыі Беларусі ўстаноўлена ў Гомелі. БелТА

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1608




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.