|
: 71% палякаў задаволеныя тым, што краіна ўваходзіць у Эўразьвяз |
[2007-05-03 13:30:53] |
1 траўня 2004 году Польшча далучылася да эўрапейскага зьвязу. Сацыялягічныя
апытаньні паказваюць, што цягам апошніх трох гадоў колькасьць тых, хто задаволены з сяброўства
сваёй краіны ў ЭЗ, ўзрасла на 20%.
Паводле дадзеных апытаньняў Цэнтру дасьледаваньняў
грамадзкай думкі, 71% палякаў задаволеныя тым, што іхная краіна ўваходзіць у склад Эўрапейскага
Зьвязу і толькі 6% апытаных прытрымліваюцца супарцьлеглага меркаваньня.
Цягам трох гадоў ад
часу далучэньня Польшчы да Эўразьвязу колькасьць жыхароў гэтай краны, задаволеных ўзрасла на
20%.
“Польскія фэрмэры, прадстаўнікі мясцовых уладаў, якія перад далучэньнем краіны да
Эўразьвязу вагаліся, ці не пагоршыць гэты крок сытуацыю перадусім у сельскай гаспадарцы, пабачылі,
што гэта ня так. Наадварот, ёсьць моцная падтрымка, датацыі. Усё гэта прывяло да таго, што польскае
грамадзтва стала найбольш праэўрапейскім на кантынэнце”, – гаворыць былы міністар замежных справаў
Польшчы, дэпутат Эўрапарлямэнту Браніслаў Герэмак.
Далучэньнем краіны да Эўразьвязу
задаволеныя бізнэсоўцы, для якіх зьніклі мытныя бар’еры, спажыўцы – з-за большага выбару тавараў, а
таксама сотні тысячаў дагэтуль безпрацоўных, якія атрымалі магчымасьць свабодна працаваць у шэрагу
краінаў Эўразьвязу і з гэтай магчымасьці актыўна карыстаюцца.
За грошы Эўразьвязу, а
Польшча цягам апошніх гадоў атрымала каля 2 мільярдаў даляраў дапамогі, будуцца дарогі, цяпер трэба
будзе будаваць стадыёны ды іншыя аб’екты да чэмпіянату Эўропы па футболе ў 2012 годзе. Адмыслоўцы
ўпэўненыя: Польшча і Украіна не былі б абраныя ў якасьці гаспадароў гэтага мерапрыемства, калі б
Польчша не была ў Эўразьвязе.
Апазыцыцыя, аднак, лічыць, што цяперашнія ўлады нічога ня
робяць, каб стрымаць масавы выезд палякаў на працу за мяжу і не выкарыстоўваюць усіх магчымасьцяў,
якія дае Эўразьвяз.
“Ня толькі левыя партыі, якія цяпер у апазыцыі, але і шмат людзей з
іншымі палітычнымі поглядамі, што да ацэнкі цяперашніх уладаў, думаюць таксама як мы”, – заявіў
Радыё Свабода віцэ-сьпікэр Сэйму, лідэр Саюзу Левых дэмакратаў Войцех Алейнічак.
Радыё Свабода |
|
|