Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Дзень Канстытуцыі беларусаў сьвяткуюць у Польшчы і Літве    [2007-05-03 13:33:20]
Сёньня ў Польшчы нацынальнае сьвята – Дзень Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. У камуністычныя часы гэтае сьвята было забароненае і адзначалася падпольна. Як сьвяткуюць гэты дзень у Польчшы цяпер, і ці лічаць палякі яго толькі сваім сьвятам альбо таксама і іншых народаў, у тым ліку і беларусаў? Сьпікер польскага Сэйму Людвік Дорн успамінае, як ён – былы актывіст антыкамуністычнага падпольля – разам з паплечнікамі сьвяткаваў 3 траўня у часы ПНР: “Пры камуністычнай уладзе, калі Польшча была васалам Савецкага Саюзу, з падручнікаў гісторыі і сьпісу сьвятаў Дзень канстытуцыі 3 траўня быў выкрэсьлены. Апазыцыя адзначала яго падпольна, і памятаю, як аднойчы мяне і майго цяперашняга калегу – віцэ-сьпікера Сэйму Браніслава Камароўскага, зьбілі за гэта дубінкамі міліцыянты. А цяпер мы адзначаем гэты дзень у парлямэнце вольнай краіны, разам з парлямэнтам вольнай Літвы – гэта адно з найбольш цудоўных адчуваньняў, якое Бог – гаспадар гісторыі, мог мне даць!” Людвік Дорн казаў пра парлямэнт вольнай Літвы, і менавіта зь цяперашняй Літвой, а не гістарычнай атаясамліваецца ў пераважнай большасьці палякаў Вялікае Княства Літоўскае – частка Рэчыпаспалітай абодвух народаў. “Палякі прызвычаіліся, што Літва гэта Літва, а Беларусь не прысутная ў гэтым кантэксьце ў сьвядомасьці большасьці маіх суайчыньнікаў – можа таму, што цяпер не бярэ ўдзелу у працэсе эўрапейскай інтэграцыі, не змагаецца за сваю гістарычную спадчыну. Але беларуская моладзь, студэнты зь якімі я сустракаўся, сапраўды, могуць быць тут добрым прыкладам”, – кажа гісторык Рышард Новак. Тым ня менш, прамаўляючы ўчора ў літоўскім Сойме, сустаршыня польска-літоўскай парлямэнцкай групы Яраслаў Каліноўскі выказаў удзячнасьць беларусам за іхні ўнёсак у стварэньне Канстытуцыі 3 траўня. Каліноўскі: “Старабеларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага да пачатку XVIII стагодзьдзя. Гэта на ёй былі напісаныя такія важныя помнікі права, як Статуты Вляікага княства літоўскага, а Пагоня – гэта цяпер герб вольнай Літвы, але таксама сымбаль тых, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі!” У сучаснай Польшчы Дзень Канстытуцыі 3 траўня – дзяржаўнае сьвята, якое разам са сьвятам 1 траўня зьліваецца ў гэтак званы “даўгі ўікэнд” – час масавых выездаў на кароткі адпачынак. На дзяржаўных будынках абавязкова вывешваюцца нацыянальныя сьцягі, але робяць гэта на сваіх хатах, бальконах і звычайныя палякі. У гарадзкіх парках адбываюцца сьвяточныя канцэрты, інсцэнізацыі, пікнікі. Трэцяга траўня 1791 году Сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю – першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Тагачасныя беларусы жылі паводле гэтай канстытуцыі да захопу беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй. Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.