Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : У Беларусі ўсталёўваюць новыя помнікі маршалу Жукаву    [2007-05-04 04:22:17]
Сёньня ў Менску ў сквэры на вуліцы Чыгуначная пачнецца ўсталяваньне помніка маршалу Жукаву. Падзею прысьпешваюць вэтэранскія арганізацыі. Ад зьяўленьня іх ініцыятывы ўзьвесьці конную скульптуру ля Дома афіцэраў мінула больш як пяць гадоў. За гэты час інфляцыя “зьела” бронзавага каня, а сабраных сродкаў і дапамогі зь бюджэту хапіла толькі на бюст расейскаму палкаводцу. Я гутарыў зь беларускім манумэнталістам Алесям Арцімовічам. Ён – аўтар згаданага помніка Жукаву. Скульптар зьдзіўляецца пасьпешлівасьці найхутчэй правесьці цырымонію адкрыцьця. Паводле спадара Арцімовіча, тэрыторыя ў сквэры нядобраўпарадкаваная, месца для манумэнта – сырое. Мастак мяркуе, што вэтэраны асьцерагаюцца паўтарэньня падзеяў у Эстоніі. “Мусіць, гэта іх і падштурхнула. Ня ведаю. Яны са мной гэтую тэму не абмяркоўвалі. Але сёньня я даведаўся, што 7 траўня мяне туды завуць. Яны крыху не разумеюць, што палову працы не паказваюць. Але так вырашылі: бюст паставіць, адкрыць, а пасьля ўжо добраўпарадкаваньне весьці”. Бронзавы помнік Жукаву ацэньваецца ў больш як 100 мільёнаў рублёў. Добраўпарадкаваньне тэрыторыі патрабуе яшчэ 10 мільёнаў. Пра гэта паведамляе кіраўнік Беларускага аддзяленьня Міжнароднага фонду імя маршала Жукава Дзьмітры Санько. Ён таксама нагадвае, што бюст уладальніку чатырох зорак героя СССР зойме ранейшае месца помніка савецкаму генэралісімусу. “Так, тут раней быў помнік Сталіну. У лютым мінулага году напісалі пісьмо прэзыдэнту. Атрымалі яго згоду на ўсталяваньне помніка Жукаву. Бюст выраблены з бронзы. Пастамэнт – з граніту. Будзе надпіс: “Маршалу Савецкага Саюзу, славутаму палкаводцу Вялікай Айчыннай вайны”. Помнік Жукаву ў Менску – ня першы ў Беларусі. Скульптурныя выявы ёсьць у Баранавічах і Берасьці. У Слуцку сёлета таксама ўсталяваны новы помнік маршалу, на які мясцовыя ўлады выдаткавалі 60 мільёнаў рублёў. Ранейшы помнік Жукаву ў Слуцку перанесьлі на тэрыторыю вайсковай часткі. Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1608




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.