Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Кляштаром бэрнардынаў зацікавіліся ў Адміністрацыі прэзыдэнта    [2007-05-04 15:29:38]
Па даручэнні Адміністрацыі прэзідэнта створана камісія для вывучэння пытання аб рэканструкцыі былога кляштара бернардзінцаў у Мінску. У сувязі з калектыўным зваротам вернікаў па даручэнні Адміністрацыі прэзідэнта створана міжведамасная камісія для вывучэння пытання аб запланаванай рэканструкцыі аб’ектаў былога кляштара бернардзінцаў — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя, размешчанага ў Мінску па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 6 і 8. Пра гэта паведамляецца ў лісце старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама Анатоля Нікіціна на зварот у Пракуратуру Беларусі старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» кандыдата гістарычных навук Алега Трусава па пытанні законнасці размяшчэння гасцініцы і аб’ектаў гандлёва‑бытавога прызначэння на месцы кляштара бернардзінцаў. У лісце, у прыватнасці, адзначаецца, што распрацоўка праектнай дакументацыі па рэканструкцыі і рэстаўрацыі помніка архітэктуры вядзецца па замове камунальнага унітарнага пра прыемства «Мінская спадчына» ў адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама і на падставе дазволу Міністэрства культуры на права правядзення работ на гісторыка‑культурных каштоўнасцях. «Зараз па гэтым аб’екце выконваюцца комплексныя навукова‑даследчыя работы, вядзецца прапрацоўка праектных прапаноў. Заключаны дагавор з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на правядзенне археалагічных даследаванняў», — паведамляецца ў лісце. У інтэрв’ю БелаПАН А.Трусаў выказаў падзяку Адміністрацыі прэзідэнта за стварэнне міжведамаснай камісіі і надзею, што беларускія археолагі правядуць абследаванне ўсёй плошчы культурнага слоя ў раёне кляштара, а не абмяжуюцца закладкай толькі некалькіх шурфаў. Ён лічыць, што гэтыя раскопкі павінны праводзіцца пад абавязковым грамадскім кантролем. Трэба адзначыць, што з 7 сакавіка, пасля таго як стала вядома пра планы гарадскіх уладаў перадаць будынкі кляштара інвестарам для іх рэканструкцыі і далейшага прыстасавання, пачаўся збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне кляштара бернардзінцаў рымска‑каталіцкай абшчыне святога Іосіфа, якая трэці год праводзіць штодзённыя малебны за перадачу былой святыні вернікам. Тым часам з будынкаў кляштара ўжо выселены службы ваеннай камендатуры і пракуратуры. Марат Гаравы, БелаПАН

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1608




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.