Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Сяргей Харэўскі адказаў на 150 пытаньняў з гісторыі Беларусі    [2007-05-08 16:17:08]
Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” і творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавалі чарговую аўдыёкнігу – “150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Пра стварэньне папулярнай гістарычнай энцыкляпэдыі Беларусі марылі яшчэ Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Уладзімер Пічэта. У 1993 годзе спачатку на старонках газэты “Звязда”, а потым і асобным выданьнем выйшла кніга “100 пытаньняў і адказаў зь гісторыі Беларусі”. Праз 10 гадоў складальнікі кнігі Зьміцер Санько і Іван Саверчанка вырашылі працягнуць праект, і зьявіліся ўжо “150 пытаньняў і адказаў”. Сярод аўтараў кнігі — Уладзімер Арлоў, Алесь Жлутка, Уладзімер Казьбярук, Павал Лойка, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Тарасаў, Міхась Чарняўскі. І вось цяпер напярэдадні цэнтралізаванага тэставаньня, ўступных іспытаў у ВНУ зьявілася аўдыёкніга. Сяргей Харэўскі, голасам якога агучаныя адказы на пытаньні, удакладняе: “Выданьне дапоўненае, проста яно так фармальна называецца. Там амаль 200 пытаньняў і адказаў – такі ўборысты том атрымаўся, у палепшаным, дапоўненым і адкамэнтаваным выглядзе”. Спалучэньне літаратуры і забавы Рэжысэр аўдыёкнігі “150 пытаньняў і адказаў зь гісторыі Беларусі” – Валер Мазынскі. Нядаўна ён працаваў над аўдыёкнігамі “Фэрма” і “1984” паводле аднайменных кнігаў Джорджа Оруэла. Для сваіх аўдыёкніг Валер Мазынскі падбірае толькі прафэсіянальных актораў, дыктараў: Орўэла чытаў дыктар Беларускага радыё Валер Будзевіч, “Год чумы” Арлова – Сяргей Дзяркач. “Сымона-музыку” Якуба Коласа будзе чытаць актор Валер Шушкевіч. А для гістарычнага выданьня быў абраны Сяргей Харэўскі, які мае досьвед выкладчыка. Але давялося праявіць і рэдактарскі досьвед, бо некаторыя тэксты былі даволі складана напісаныя. Расказвае Сяргей Харэўскі: «Натуральна, паколькі тэкст такі дыдактычны і прызначаны на ўяўляльную для мяне аўдыторыю, мне гэта было рабіць ня цяжка. Зь іншага боку, для мяне гэта было цікава, я яшчэ раз перапраўджаў свае веды ў пытаньнях гісторыі, заўважаў і некаторыя недакладнасьці, якія з ходу тут жа і падпраўлялі. Ну і ўскосным вынікам гэтых чытаньняў стала і тое, што я гатовы адказаць на любое з гэтых 150 пытаньняў, нават ня маючы пры сабе гэтай кнігі». Апошнія гады, дзесяцігодзьдзі людзі чытаюць усё менш і менш, а моладзь, дзеці наагул вельмі рэдка бяруць у рукі сур’ёзныя творы. Кіраўнік творчай ініцыятывы “Беларускі Гальфстрым” Франак Вячорка перакананы: “Аўдыёкнігі дазваляюць спалучыць паўнацэннае чытаньне літаратуры і забаву. Тое, што характэрна і звыкла моладзі. Безумоўна, прагрэсіўная частка моладзі, якая карыстаецца тэхнічнымі навінкамі, такімі, як МР-3 плэер, аўдыё CD-плэер, яны могуць слухаць літаратуру па дарозе на працу, у школу ці ўнівэрсытэт”. Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1606




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.