Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Новая перамога ТБМ    [2007-05-15 18:30:35]
Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву мінскага гандлёвага цэнтра «Карона» (філіяла ТАА «Тытунь‑інвест») выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай у афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава ў сувязі з нежаданнем кіраўніцтва цэнтра «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства. «Супрацоўнікі цэнтра павінны валодаць беларускай мовай у аб’ёме, неабходным для выканання сваіх службовых абавязкаў, інфармавання наведвальнікаў цэнтра аб таварах і паслугах», — гаворыцца ў адказе КС. Паводле слоў А.Марыскіна, Канстытуцыйны суд накіраваў адпаведны ліст кіраўніцтву цэнтра «Карона» з прапановай «па магчымасці выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай, забяспечваючы фактычнае двухмоўе на практыцы». У інтэрв’ю БелаПАН А.Трусаў зазначыў, што удзячны Канстытуцыйнаму суду, які, паводле яго слоў, «нефармальна паставіўся» да звароту кіраўніцтва ТБМ. «Бо ў свой час Канстытуцыйны суд зазначаў, што закон аб мовах у рэдакцыі, прынятай у 1998 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, супярэчыць Канстытуцыі краіны. І гэтая калізія захоўваецца дагэтуль. Аднак, як у любой нармальнай еўрапейскай краіне, закон аб мовах павінен адпавядаць, перш за ўсё, інтарэсам спажыўца, а не кіраўніцтва гандлёвага прадпрыемства», — сказаў А.Трусаў. Ён выказаў спадзяванне, што з дапамогай Канстытуцыйнага суда дзяржаўная беларуская мова зойме належнае месца ў гандлёвым цэнтры «Карона». Нагадаем, спачатку ТБМ звярталася да кіраўніка гандлёвым цэнтрам «Карона» Валерыя Палынкова. У адказе апошняга было зазначана, што кіраўніцтва прадпрыемства выбрала рускую мову «для візуальнага афармлення гандлёвага цэнтра «Карона» і прадастаўлення грамадзянам інфармацыі аб таварах і паслугах з мэтай стварэння спажыўцам максімальна зручнага ажыццяўлення пакупак». Атрымаўшы гэты адказ, ТБМ звярнулася 12 красавіка ў КС. Марат Гаравы, БелаПАН

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.