Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Дні, калі вырашаецца будучыня нацыі    [2007-05-20 17:32:53]
Мы прывыклі ўжываць гэты выраз напярэдадні выбараў, рэфэрэндумаў ды іншых падобных падзеяў, вынік якіх у паняволенай краіне прадпісаны загадзя і нічога насамрэч не мяняе. Іншыя дні вырашаюць нямала. Напрыклад, тыя, калі бацькі запісваюць дзяцей у школы. Нацыя — гэта папросту штогадовы, штодзённы рэфэрэндум… З 16 траўня адкрываецца набор у пачатковыя школы. Бацькі ў вялікіх гарадах маюць выбар: аддаць дзяцей на беларускамоўнае ці расейскамоўнае навучаньне. У сталіцы прасьцей: тут беларускамоўныя гімназіі і школы ёсьць каля плошчы Якуба Коласа, на Старажоўцы, у Кунцаўшчыне, Серабранцы, Малінаўцы і іншых раёнах. Многія беларускія бацькі і маткі падладжваюць сваё жыцьцё пад магчымасьць аддаць дзяцей між сваіх. Набываюць аўтамабілі, мяняюць графік жыцьця. У рэгіянальных цэнтрах цяжэй. Калі няма дастатковага градусу самаарганізацыі, бацькі‑беларусы застаюцца сам‑насам. Над беларускай мовай цяжэе кляймо беспэрспэктыўнасьці. Савецкая па сваёй ідэнтычнасьці пануючая група старанна падтрымлівае гэты стэрэатып. Аднак ёсьць усё ж усе падставы верыць, што беларуская мова паўторыць шлях каталянскай ці ўкраінскай, безь якіх ня трапіш у дзяржаўную адміністрацыю і сілавыя структуры ў тых краях. Для практычных вынікаў трэба ясныя і практычныя крокі. Каб беларускі набор пайшоў у рост, досыць, каб за яго людзей агітавалі. Пры канцы 80‑х беларуская школа ў гарадах адрадзілася, дзякуючы прапагандыстам з «Талакі», што пайшлі з кватэры да кватэры. Такая натура чалавечая: маўклівая большасьць выбірае тое, што рэклямуюць… Досыць было б кароткага звароту прэзыдэнта: заклікаю аддаваць дзяцей у беларускамоўныя школы. Краіне патрэбны такі кіраўнік дзяржавы, які б штогод у траўні выступаў з такім пасланьнем, аж да тае пары, пакуль нацыянальная мова не акрыяе. Але маўчаць улады, памоўквае і так званая «дзяржаўная беларускамоўная» прэса, «творчыя саюзы» і «дзяржаўныя асяродкі нацыянальнай культуры». Беларусаў пазбавілі духоўнае свабоды, прапануючы ўзамен матэрыяльныя радасьці. Еж, пі, купляй ды‑ві‑ды, едзь на акіянскія пляжы. Любыя раскошы даступныя, акрамя нацыянальных. Любую кнігу можна свабодна купіць у Беларусі — акрамя тае, якая ўмацоўвае нацыянальныя пачуцьці. Любую музыку можна пачуць — акрамя тае, якая абуджае нацыянальныя пачуцьці. Атупляючы гармідар. А ў сытуацыях, як з выбарам школы, трэба засяродзіцца і падумаць пра рэчы парадку, вышэйшага за матэрыяльны. Якой бы абмежаванай і кантраляванай ні была беларускасьць тых эрбэшных беларускіх школаў, усё ж яны застаюцца адной з зарукаў выжываньня нашага народу. Безь беларускай школы, бяз мовы нацыя разваліцца і асымілюецца на адным з гістарычных паваротаў. Прымаючы рашэньне пра школу, мову навучаньня для дзяцей, падумайце пра Вашых прадзедаў і Вашых праўнукаў. Станьце зьвяном, якое счэпіць ланцуг мовы. Прыміце рашэньне. Наша Ніва

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.