Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Бусьлянкі на цюбяцейках    [2007-05-29 14:15:16]
Не пасьпелі жыхары і госьці сталіцы прызвычаіцца да выгляду рэканструяванай плошчы Незалежнасьці, як яе зноў у найбліжэйшыя месяцы чакаюць зьмены. Самую вялікую плошчу Менску ўпрыгожыць скульптурны дэкор, які ў мастацкім асяродку ўжо пасьпеў выклікаць як памяркоўнае ўхваленьне, так і рэзкую крытыку. Аўтары праекту мастацка‑дэкаратыўнага афармленьня плошчы — трыё скульптараў Алег Купрыянаў, Леанард Пакульніцкі і Алена Хараберуш — яшчэ на «мысьліцельнай» стадыі працы адмовіліся ад фігуратыўнасьці. То бок новых помнікаў пэрсанажам беларускай літаратуры і значным рэальным пэрсаналіям было вырашана не рабіць: невядома як бы яны ўжыліся з манумэнтальным Леніным. Але затое беларускай сымболікі будзе на плошчы багата. Гэтак, на вяршыні цэнтральнага шклянога купала скульптары прапанавалі ўсталяваць чатырохмэтровую кампазыцыю буслоў, якія вылятаюць з бусьлянкі, мэтафарычна зьвітай з кароны дубу, аржаных снапоў і вянка. «Буслы — гэта сымбаль любові да радзімы, — тлумачыць спадарыня Хараберуш, — а таксама гэта сям’я. Можа, гэта і трывіяльна, аднак плошча Незалежнасьці, нягледзячы на яе новы выгляд, зусім не навабуд, таму штось авангарднае было б для яе непрыдатнае». Нібы ідучы за вымушаным ідэалягічным сымбалізмам плошчы — усё ж па пэрымэтры месьцяцца і Дом Ураду, і Менгарвыканкам, і Ленін, — па акружнасьці купала пад бусламі сымэтрычна разьмесьцяцца гербы абласных цэнтраў на арнамэнтаваных ручніках. А па баках ад яго — на двух іншых буйных купалах — плянуецца ўсталяваць яшчэ па адным вядомым беларускім вобразе: вялікія стылізаваныя кветкі папараці. Рэшта шкляных паўсфэр, параскіданых па плошчы, таксама не забытая ў праекце — іх плянуецца ўпрыгожыць дробнымі элемэнтамі ў выглядзе лісьця, дзідак і г.д. Перад тым, як пачаць рэалізацыю праекту, творчая група абмеркавала свае працы з калектывам мастакоў Рэспубліканскай рады па манумэнтальным мастацтве. Праект дэкаратыўнага афармленьня плошчы быў сустрэты халаднавата. Як было спачувальна адзначана сябрамі мастацкай рады, аўтары праекту пастаўленыя ва ўмовы, калі аблічча плошчы ўжо сфармавалася, і задача толькі ў тым, каб упрыгожыць тое, што ўжо ёсьць. Такога кшталту «ўпрыгажэнства» замест паўнавартаснага праекту ў зьвязе з архітэктарамі, вядома, не магло не паўплываць на якасьць ідэі. Ці ня ёсьць дэкараваньне плошчы простым афармленьнем архітэктурнага аб’екту, які тут паўстаў, задавалі сабе пытаньне мастакі. Як адзначыў сябра рады Ю.Градаў, плошча з‑за купалаў у выглядзе цюбяцеек стварае ўражаньне Ўсходу. Гербы гарадоў? Гэта добра, але наколькі дарэчна іх мэмарыяльнае, бадай не жалобнае ўвасабленьне тут? «Мы чакалі чагосьці значнага ад плошчы, а атрымалі беларускае балотца», — выказаў шкадаваньне А.Арцімовіч. «Я не хацела б браць на сябе адказнасьць за лужкоўска‑цэрэтэлеўскі густ!» — заявіла абурана Т.Габрусь. Калі была выказаная незадаволенасьць, надышоў чарод ляяльнасьці. «Мне падаецца, цэнтральная кампазыцыя з буслам добра сядзіць на купале, і тут наўрад можна было прыдумаць штось кардынальна іншае, — выказаў сваю думку А.Фінскі. — У ёй ёсьць і паэтычнасьць, і знакавасьць». У.Басалыга зрабіў экскурс у недалёкую гісторыю: «Кожны час ставіў на гэтай плошчы свой знак, які не вязаўся з ужо існымі. Напрыклад, дзе лёгіка ў суседзтве Дому Ўраду з Чырвоным касьцёлам?.. Таму, гледзячы на праект дэкору гэтай плошчы, я думаю: а чаму б і не?» Пры канцы абмеркаваньня некаторыя экспэрты рады выказалі нават сэнтымэнтальнасьць. «Галоўная кампазыцыя добра кладзецца на адчуваньні чалавека, які будзе тут знаходзіцца, — адзначыў Б.Лазука. — Няма ў ёй афіцыёзу, халоднай мэмарыяльнасьці, архітэктурнага адчужэньня»… Неўзабаве і ўсе ахвотныя змогуць ацаніць прыаздобленую плошчу. Паводле рашэньня Менгарвыканкаму, мастацка‑дэкаратыўныя элемэнты мусяць быць усталяваныя ўжо ў другім квартале.
Наша Ніва Фота: Менск.by

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.