Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : На Нямізе сабраліся сваякі загінулых    [2007-05-30 16:30:13]
Восем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, у цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі – большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад навальніцы. Пасьля расьсьледаваньня справы суд прызнаў, што вінаватых у трагедыі няма. Сёньня на месцы трагедыі, каля ўваходу ў падземны пераход ля станцыі мэтро “Няміга”, сабраліся блізкія ахвяраў. Памінаньне ахвяраў пачалося ў праваслаўным катэдральным саборы. Пасьля памінальнай службы блізкія загінулых рушылі хросным ходам да месца трагедыі. Малітва адбылася таксама каля помнага знаку трагедыі. Маці загінулай дзяўчыны Насьці Алена Ўладзімераўна: Алена Ўладзімераўна: “Я зусім адна засталася. У мяне была адзіная дачка. Мы з Маладэчна... Я заяву напісала, начальнік пытаецца – куды? Я кажу, што на Нямігу, служба будзе – 8 гадоў [трагедыі]. Адказвае – навошта заява, едзьце так. Раней мы імёны ўсіх дзяцей і бацькоў ведалі: кожны месяц 30 чысла мы заўжды прыяжджалі”. Натальля Навакоўская – маці загінулай 16-ці гадовай Аляўціны. Спадарыня Навакоўская ўзначальвае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар сацыяльнай дапамогі Няміга’99”: Натальля Навакоўская: “Я ўражаная – нашая дзяржава не знайшла грошай на букет кветак!”. Навакоўская: “Я ўражаная – нашая дзяржава не знайшла грошай на букет кветак! Прыйшоў гэты трагічны дзень. Усе ж памятаюць... Каб горад так адрэагаваў... па іх віне ўсё гэта адбылося”. Крымінальную справу за службовую нядбайнасьць былі распачалі супраць міліцэйскіх чыноўнікаў Менгарвыканкаму Віктара Русака і Міхаіла Кандраціна. Справа была спыненая ў 2002 годзе 25 сакавіка судом Цэнтральнага раёну Менску. Судзьдзя Пятро Кіркоўскі патлумачыў рашэньне сканчэньнем тэрміну даўніны. Далей cуаўтарка кнігі “Трагедыя на Нямізе: факты, сьведчаньні, камэнтары» праваабаронца Тацяна Равяка: Равяка: “Вельмі дзіўная фармулёўка, яна тады нас вельмі ўразіла: “тэрміну даўніны” чаго? Людзі памерлі, і тэрмін іхнага жыцьця скончыўся? Там тлумачылася, што такія справы не аказалі значнага ўплыву, нязначныя, і таму іх можна спыняць за тэрмінам даўніны”. Тацяна Равяка адзначае, што да міліцэйскага кіраўніцтва, адказнага за ахову парадку ў часе масавых мерапрыемстваў не было нават маральных спагнаньняў: Тацяна Равяка: Равяка: “Калі людзі адчуваюць сваю калі не юрыдычную, віну, то хоць бы маральную віну за такія трагедыі”. Равяка: “Усё-такі яны афіцэры, ёсьць панятак гонару афіцэрскага. Калі людзі адчуваюць сваю калі не юрыдычную, віну, то хоць бы маральную віну за такія трагедыі. Не, гэтага не адбылося”. Навакоўская: “Калі ня будуць памятаць пра такі дзень, пра загінулых дзяцей, то і іхныя дзеці іх саміх ня будуць помніць. Ня будзе пачуцьця адказнасьці. Трэба ўсё-такі адказваць. Трэба хоць бы дэманстраваць нейкія знакі ўвагі”. Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.