Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Улады не аддаюць кляштар    [2007-06-04 07:10:24]
28 траўня абаронцы кляштарнага комплексу XVII стагодзьдзя Івона Мацукевіч і Ганна Сіўчык сустрэліся з кіраўніком Менгарвыканкаму Міхаілам Паўлавым. На гэтай сустрэчы актывісткі ад імя вернікаў спрабавалі даведацца пра лёс кляштара і касьцёла бэрнардынаў, якія ўлады плянуюць перабудаваць пад гасьцінічны комплекс. Паводле слоў Івоны Мацукевіч, на сустрэчы Міхаіл Паўлаў заявіў, што «яны — улада і яны вырашаюць, што будуць будаваць і як будуць выкарыстоўваць той ці іншы будынак». Кіраўнік Менгарвыканкаму пацьвердзіў ранейшыя пляны перабудовы кляштару пад гандлёва‑бытавы і гасьцінічны комплексы. На пытаньне пра лёс касьцёлу Паўлаў адказаў, што будынак храму будзе перададзены ў камунальную ўласнасьць і прыстасаваны пад аб’ект культурна‑бытавога прызначэньня. Разам з гэтым, Паўлаў запэўніў, што будынак касьцёлу ня будзе «зьняслаўлены». Падчас гутаркі Міхаіл Паўлаў спаслаўся на экспэртызу будынкаў, праведзеную Міністэрствам культуры, якая ня выявіла ў іх «нічога сьвятога». — Калі мы папрасілі яшчэ раз падумаць, мэр сказаў, што «Мы так вырашылі, мы — ўлада, нам трэба карміць людзей», — кажа Івона Мацукевіч. Спадарыня Івона таксама паведаміла, што ў абарону менскай сьвятыні сабрана больш за 12000 подпісаў з усяго сьвету. Аднак на зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта ніякага адказу няма. Тым часам, вядзецца падрыхтоўка да будаўнічых прац у кляштары, а вернікі працягваюць маліцца за вяртаньне сьвятыні й верыць у цуд. Паводле: Вадзім І., help.ratz.ru Наша Ніва

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.