Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў паскорыць работы па рэканструкцыі гістарычнай часткі Мінска    [2007-09-07 17:08:31]
Прэзідэ т Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў паскорыць работы па рэканструкцыі гістарычнай часткі Мінска. Адпаведнае ўказанне кіраўнік дзяржавы даў 7 верасня ў час наведвання новай сталічнай гасцініцы "Еўропа". Гэты атэль - частка праводзімай у апошнія гады комплекснай рэстаўрацыі Верхняга горада - гістарычнага цэнтра Мінска. У 2004 годзе Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Міхаіла Паўлава, даручыў аднавіць будынак гасцініцы "Еўропа" - помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя, які быў поўнасцю знішчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У рамках рэканструкцыі плошчы Свабоды было пачата ўзвядзенне атэля ва ўмовах ушчыльненай забудовы існуючага гістарычнага цэнтра горада. Напярэдадні 940-годдзя Мінска кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тым, наколькі паспяхова даручэнне было выканана, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прэзідэнта. Гасцініца вядома з XIX стагоддзя. Спачатку гэта было невялікае двухпавярховае збудаванне. Пасля рэканструкцыі 1884 года гасцініца стала называцца "Еўропа". У 1906-1908 гадах будынак атэля быў перабудаваны ў стылі мадэрн. Ён стаў самым буйным грамадзянскім збудаваннем дарэвалюцыйнага Мінска, а таксама самай вялікай гасцініцай Паўночна-Заходняга краю. У "Еўропе" было 130 нумароў, працавалі першакласны рэстаран, цырульні, чытальная зала, магазіны. Як і яе папярэдніца, цяперашняя "Еўропа" выканана ў стылі мадэрн. Вонкава гасцініца амаль не адрозніваецца ад свайго аднайменнага правобраза за выключэннем таго, што мае сем паверхаў. "Еўропа" ўяўляе сабой гасцініцу атрыумнага тыпу. Да паслуг гасцей 67 нумароў рознай катэгорыі, разлічаных амаль на 120 месц. Аляксандр Лукашэнка агледзеў будынак атэля, наведаў канферэнц-залу, нумар апартаменты для VIP-персон, рэстаран, банкетную залу, салон-цырульню, начны клуб, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. Паводле слоў спецыялістаў, на сённяшні дзень лепшай гасцініцы ў рэспубліцы няма. Каля 80 працэнтаў выкарыстаных у будаўніцтве і аддзелцы будынка матэрыялаў - беларускай вытворчасці. Гасцініца аснашчана мэбляй, выкананай па індывідуальнаму заказу айчыннымі вытворцамі "Бабруйскмэбля" і "Пінскдрэў". Паводле слоў кіраўніцтва гасцініцы, нягледзячы на адсутнасць шырокай рэкламнай кампаніі, "Еўропа" ўжо заслужыла першыя станоўчыя водгукі, паслугі атэля карыстаюцца попытам. Прэзідэнт застаўся задаволены вынікамі выканання яго даручэння і пазітыўна ацаніў новы сталічны атэль. Дзелячыся ўражаннямі, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Добра зрабілі. Цэнтр Мінска атрымліваецца прыгожым". Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з мэрам сталіцы планы па далейшаму добраўпарадкаванню горада. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў не зацягваць работы па рэканструкцыі гістарычнай часткі беларускай сталіцы і ў цэлым інфраструктуры горада. Ён дадаў, што пры выбары падрадчыкаў і інвестараў на ажыццяўленне будаўнічых работ неабходна праводзіць конкурс. "Хто пераможа, хто прапануе лепшы варыянт - той і будзе будаваць. Гэта датычыцца ўсіх буйных і важных аб'ектаў Беларусі, у тым ліку Парку высокіх тэхналогій, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Усё павінна быць сумленна і адкрыта". Міхаіл Паўлаў таксама праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб тым, што Мінск поўнасцю гатовы да святкавання 940-годдзя горада. БелТА

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.