Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : У першага тралейбуснага маршруту — юбілей    [2007-09-19 06:36:41]
19 верасня 1952 года ў Мінску выйшаў на маршрут першы тралейбус. Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара КУП "Мінсктранс" Уладзіміра Канопчанкі, першая чарга тралейбусных зносінаў злучыла чыгуначны вакзал з тагачаснай Круглай плошчай. На сёння рухомы парк тралейбусаў у сталіцы налічвае больш за тысячу машын, да паслуг пасажыраў 67 тралейбусных маршрутаў агульнай працягласцю 1440 кіламетраў. Напрыклад, нядаўна былі ўведзены ў эксплуатацыю два маршруты па вуліцы Гарэцкага, якія злучылі Паўднёвы Захад і Сухарава. А да 2009 года ў Мінску адновіць сваю працу тралейбусны парк № 1, які з тэрыторыі, прылеглай да Плошчы Перамогі, "пераедзе" ў мікрараён Уручча-6. Мяркуецца, што з новага парка на лінію будуць выходзіць 200 тралейбусаў. Рухомы парк машын увесь час абнаўляецца. Напрыклад, сёлета да канца года, акрамя машын, якія паступілі ўжо ў тралейбусныя паркі, чакаецца "папаўненне" — яшчэ больш за 110 "рагатых". Паводле слоў Уладзіміра Канопчанкі, разлічваюць транспартнікі і на навінку "Белкамунмаша" — новую мадэль тралейбуса чацвёртага пакалення, выпуск якой плануецца распачаць летам наступнага года. Гэта машына вялікай умяшчальнасці, з камфартабельным салонам і, што таксама істотна, энергаэканамічная. Сяргей РАСОЛЬКА Звязда

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.