Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Дазволу на правядзенне “Рок-кароны” Мінгарвыканкам пакуль не даў    [2008-01-24 05:59:06]
Як стала вядома Еўрарадыё, яшчэ ўчора арганізатары фестывалю “Рок-каранацыя” павінны былі атрымаць ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкаму дазвол на правядзенне мерапрыемства. Але дазволу, так званай “разавай ліцэнзіі”, яны не атрымалі і ў аўторак.

Заснавальніка “Рок-каранацыі” Юрыя Цыбіна ўчорашні безвыніковы паход да чыноўнікаў выканкаму не пазбавіў упэўненасці ў станоўчым вырашэнні пытання. Кажа, пасля з’яўлення ў афіцыйнай прэсе інтэрв’ю з лідэрамі гуртоў “Крама” і N. R. M. Ігарам Варашкевічам і Лявонам Вольскім забарона выглядала б проста недарэчна.

Юры Цыбін: “Пакуль што адказу з выканкаму няма. Пакуль што. Але спадзяюся, што ўсё будзе нармалёва”.

Каб пацвердзіць аптымістычныя спадзяванні арганізатараў “Рок-каранацыі”, Еўрарадыё звярнулася па каментар ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкаму. Уладзіміра Анціповіча, які адказвае за выдачу гэтых разавых ліцэнзій-дазволаў, чамусьці здзівіла жаданне журналістаў і аматараў рок-музыкі ведаць, ці атрымаюць арганізатары мерапрыемства дазвол на яго правядзенне.

Уладзімір Анціповіч: “Я на такія пытанні вам адказваць не буду. Гэта службовыя адносіны. Што гэта за пастаноўка пытання такая цікавая: “Мы хочам ведаць”?

Высветлілася, што інфармацыя гэта не з’яўляецца таемнай, і чыноўнік проста не хоча размаўляць з журналістамі. І чамусьці па ўсе каментары накіраваў да арганізатараў “Каранацыі”.

Уладзімір Анціповіч: “Я не буду вам нічога казаць, таму, што гэта такая інфармацыя… Яна і не закрытая, і не адкрытая. Гэта проста службовыя адносіны нашы з арганізатарамі, і таму па ўсе каментары звяртайцеся да іх”.

У ранейшым інтэрв’ю заснавальнік “Рок-каранацыі” Юры Цыбін сказаў Еўрарадыё, што арганізатары не бачаць сёлетняга канцэрту без забароненых гуртоў - “Крамы”, “Нейра Дзюбеля”, N. R. M. і “Палаца”. Ёсць яны ў спісе выступоўцаў, які прыклалі арганізатары да заявы на атрыманне дазволу на канцэрт. Еўрарадыё запыталася ў чыноўніка, ці бачыў ён той спіс. Але слова “спіс” чамусьці выклікала асацыяцыі з “чорным” спісам забароненых гуртоў, і ён усхвалявана пачаў даказваць, што такога спісу не існуе ў прыродзе.

Уладзімір Анціповіч: “Ніякіх спісаў я не бачыў, і ніякіх спісаў не існуе!”

Калі ж ён нарэшце зразумеў, пра які спіс ішла гаворка, высветлілася, што і спісу запланаваных арганізатарамі “Рок-каранацыі” выступоўцаў ён таксама яшчэ не бачыў. Праўда, упэўніў, што не мае значэння, хто туды запісаны. Маўляў, у нас усе роўныя.

Уладзімір Анціповіч: “Якія могуць быць праблемы? У нас усе людзі роўныя. Ніякіх праблем не павінна быць”.

Арганізатары “Рок-каранацыі” таксама спадзяюцца на тое, што праблем не будзе. І чыноўнікі знойдуць нарэшце час, каб азнаёміцца з іх заяўкай і даць станоўчы адказ.

Зміцер Панямонаў
Еўрапейскае радыё для Беларусі

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.