Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : У транспарце знаходзяць што заўгодна, акрамя грошай і каштоўнасцяў    [2008-04-17 08:31:47]
Днямі беларускія СМІ ўразілі грамадскасць аповедам пра жанчыну, якая знайшла 5 мільёнаў рублёў і… вярнула іх уладальніку. Еўрарадыё вырашыла дазнацца, куды трапляюць знойдзеныя на вуліцы альбо ў транспарце рэчы. У тым выпадку, калі іх хочуць вярнуць уладальніку.

Як паведамілі Еўрарадыё ў сталічнай даведцы, Бюро знаходак у Мінску больш не існуе - яго пэўны час таму ліквідавалі. Таму, патлумачылі ў Мінсктрансе, калі вы нешта згубілі ў грамадскім транспарце, шукаць трэба ў дыспетчарскай на канцавым прыпынку.

Дыспетчар канцавой “Масюкоўшчына” расказала Еўрарадыё, што ім знойдзеныя рэчы пасажыры альбо кіроўца прыносяць прыблізна раз на тыдзень. Часцей рэчы губляюць дзесьці на сярэдзіне маршруту і да канцавой, калі кіроўца абыходзіць салон, яны не “даязджаюць”. Прасцей рэчы знайсці і вярнуць уладальніку, калі ён заўважыў згубу адразу пасля выхаду з аўтобуса.

Дыспетчар: “Часцей за ўсё пасажыры губляюць рэчы не на канцавых станцыях, а дзесьці паміж імі. І пакуль кіроўца даедзе і абыйдзе салон, рэчы ўжо знікаюць. Здараецца, што чалавек нешта згубіў, тэлефануе на станцыю і кажа, што ён толькі што выйшаў і згубіў тое ці іншае. Мы глядзім па часе, у якой машыне гэта можа быць, і калі машына прыбывае, мы аглядаем салон, ці няма там той рэчы”.

Знаходкі ў дыспетчарскай не застаюцца. Дыспетчар іх рэгіструе, а кіроўца забірае з сабой ў аўтапарк. Калі знаходзіцца ўладальнік, дыспетчар накіроўвае яго да кіроўцы, які гэтую рэч прынёс. Па яе словах, людзі дарэмна кажуць на кіроўцаў, што калі згубленая ў транспарце рэч не знайшлася, то гэта іх работа.

Дыспетчар: “Калі губляюцца рэчы і не знаходзяцца, людзі мяркуюць, што гэта кіроўца сабе іх забірае. Насамрэч, вельмі рэдка здараецца, каб сумленны пасажыр падчас руху перадаў кіроўцу знойдзеную у салоне рэч”.

Што ж тычыцца цікавых знаходак, то дыспетчар расказала Еўрарадыё павучальную гісторыю пра нецвярозага мужчыну, які згубіў у тралейбусе барсетку.

Дыспетчар: “Мужчына на падпітку згубіў у 14-м тралейбусе барсетку, у якой ляжалі акуляры. Стэлефанаваліся з канцавой станцыяй, выйшла дыспетчар, агледзелі салон, але знайшлі толькі акуляры. Барсетка знікла. Потым прыходзілі міліцыянты, бо ў барсетцы была картка, і хтосьці з пасажыраў узяў яе і зняў усе грошы. А калі я яму казала, каб ён не чакаў і тэрмінова ішоў, і заблакаваў картку, ён не паслухаўся і чакаў вынікаў пошукаў”.

Начальнік службы арганізацыі руху Мінскага метрапалітэна Рыгор Якімкоў расказаў, што бюро знаходак у метро няма. Калі штосьці знаходзіць машыніст, то ён аддае дзяжурнаму па станцыі, а тая робіць аб’явы па гучнай сувязі.

Рыгор Якімкоў: “Бываюць выпадкі, калі ў вагоне нейкія рэчы забываюцца. Пры абыходзе машыніст знайшоў, мы тэрмінова тэлефануем на станцыю, паведамляем, супрацоўнікаў міліцыі прыцягваем і спрабуем знайсці гаспадара. Дзяжурная аб’явіць па станцыі. Але камеры захоўвання ў нас няма”.

Супрацоўнік метро расказаў Еўрарадыё, што дакументы ці нейкія іншыя нязначныя рэчы забываюцца і знаходзяць часта. Дастаткова звярнуцца да міліцыянта на станцыі са сваёй знаходкай альбо па сваю згубленую рэч. Праўда, кажа, грошай альбо іншых каштоўных рэчаў не памятае, каб знаходзілі і вярталі.

Рыгор Якімкоў: “Здараецца, што знаходзяць дакументы. Трэба падысці на станцыі да супрацоўніка міліцыі, і гаспадара знаходзяць лёгка. Калі пасажыр знайшоў нешта забытае ў вагоне, трэба звярнуцца на канцавую станцыю, і адразу вярнуць. Але каб каштоўнасці, грошы, то я не памятаю такога выпадку, каб такую знаходку прыносілі і пакідалі”.

Праўда, колькі знойдзеныя ў метро рэчы могуць чакаць сваіх гаспадароў, калі там няма сваёй камеры захоўвання, і куды яны потым знікаюць, начальнік службы арганізацыі руху патлумачыць не здолеў.

Калі ж вы штосьці знайшлі не ў вагоне метро альбо салоне тралейбуса, а проста на вуліцы і хочаце вярнуць рэч гаспадару, яе неабходна здаць першаму сустрэчнаму міліцыянту альбо аднесці ў бліжэйшае РУУС. Менавіта так параіў рабіць сумленным людзям дзяжурны ўпраўлення патрульна-паставой службы УУС Мінгарвыканкама.

Дзяжурны: “Міліцыянт перапіша вашы дадзеныя, зробіць апытанне, аформіць рапарт і разам з рапартам, вашымі дадзенымі аддасць знойдзеную рэч дзяжурнаму РУУС”.

Пра тое, што знойдзеная рэч знаходзіцца ў дзяжурнага РУУС, міліцыянты паведамляюць у іншыя РУУСы і вывешваюць абвесткі на сваіх стэндах. Таму, калі вы штосьці згубілі, міліцыянты раяць часцей чытаць іх абвесткі. Што ж тычыцца незвычайных знаходак, то дзяжурны расказаў пра знойдзеную мінаком дублёнку, якая вісела на дрэве.

Дзяжурны: “Дублёнку прынеслі ў Маскоўскае РУУС. Добрую такую. Вісела на дрэве”.

Кажа, што гаспадары дублёнкі знайшліся. Вось толькі, па словах міліцыянта, мала знаходзіцца людзей, якія такія знаходкі спрабуюць вярнуць гаспадарам.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1608




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.